Новы горад (Эдынбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новы горад, Эдынбург)
Новы горад у Эдынбургу*
Edinburgh New Town**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 728
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1995  (19 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Новы горад у Эдынбургу — адзін з цэнтральных раёнаў сталіцы Шатландыі. Разам са Старым горадам і часткаю Вест-Энда быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1995 г. Нягледзячы на назву, значная частка пабудоваў у Новым горадзе адносіцца да 18-19 стст. і выканана ў стылі неакласіцызму.

Планы па стварэнні Новага горада ў Эдынбургу належаць да часу праўлення караля Якава VII (канец 17 ст.). У 17 ст. колькасць насельніцтва ў Эдынбургу дасягнула крытычнай адзнакі, сярэднявечны Стары горад быў пераполнены. Гарадское кіраўніцтва прыняла рашэнне аб пашырэнні межаў горада, у прыватнасці, з мэтаю прадухіліць масавы ад’езд уплывовых людзей у Лондан. У Эдынбург прыйшла эпоха Рэнесансу, і гарадская інфраструктура, якая значна пастарэла, болей не задавольвала маладых прагрэсіўных філосафаў, якія пасяліліся ў горадзе.

Новы горад спачатку быў задуманы выключна ў якасці жылога квартала. Таўнхаўсы паўсталі роўнымі радамі ўздоўж галоўных дарог. Унутраныя часткі квартала былі прызначаны для кватэр абслугі — настаўнікаў танцаў, цырульнікаў і т. д. Хутка быў выяўлены камерцыйны патэнцыял заможнага квартала, і пачалі з’яўляцца крамы. У 19 ст. большасць таўнхаўсаў на вуліцы Прынсэс-стрыт былі выцесненыя камерцыйнымі будынкамі. Перапланіроўка Новага горада вядзецца і да сённяшняга дня, аднак многія будынкі засталіся ў іх першапачатковым выглядзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]