Эўбюры
Стоўнхендж, Эўбюры і звязаныя помнікі* | |
---|---|
Stonehenge, Avebury and Associated Sites** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | ![]() |
Тып | культурны |
Крытэрыі | i, ii, iii |
Спасылка | 373 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1986 (10-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе.[1]
Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.
Зноскі
- ↑ В. Грынявецкі (2004)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грынявецкі В. Эўбюры // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Clark G. «Prehistoric England», London, 1941
- Stanley Th. «Pre-Roman Britain», Greenwich(Connecticut)- New York, 1965
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўбюры