Сент-Джордж (Бермуды)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гістарычны горад Сент-Джордж і яго ўмацаванні, Бермудскія астравы*
Historic Town of St. George and Related Fortifications, Bermuda**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Bermuda-Harbour and Town of St George.jpg
Гавань горада
Тып культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 983
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Сент-Джордж — горад на Бермудскіх астравах, адно з першых паселішчаў англічан у Новым Свеце. Горад і яго ўмацаванні з’яўляюцца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Бермудскія астравы ў Атлантычным акіяне былі адкрытыя іспанцамі ў 1503 г. Сент-Джордж — першая сталіца Бермуд, заснаваная ў 1612 г. на аднайменным востраве. Гэта адна з старэйшых сталіц брытанскіх калоній. Гістарычны цэнтр горада распавядае нам пра часы засваення брытанцамі Новага свету.

Дзяржаўную рэзідэнцыю пачалі будаваць у 1620 г. і працягвалі да пачатку 19 ст.; тут праводзіліся паседжанні парламенту, балы, суды і захоўвалі запасы пораху. Царква Св. Пятра 17 ст. з алтаром з чырвонага дрэва ўзведзена на фундаменце самай старой англіканскай царквы ў заходнім паўшар’і. Перад ратушай, пабудаванай у 1782 г., захаваўся ганебны слуп, ля каторага злачынцаў падвяргалі грамадскаму суду. Вакол — цэлыя кварталы гістарычных каланіяльных будынкаў 17-18 стст. Горад акружае кальцо фартоў, умацаваных для абароны ад піратаў. У Форце-Дэйвес, пабудаваным у 1620 г., захаваліся гаўптвахта і две адзінкі буйнакалібернай зброі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.