Інасесібл
Інасесібл | |
---|---|
англ. Inaccessible | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 14 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
37°17′58″ пд. ш. 12°40′44″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Раён | Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья |
![]() |
Востраў Інасесібл (англ.: Inaccessible, "недасяжны") — востраў архіпелага Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 14 км². Насельніцтва няма.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Інасесібл быў адкрыты ў 1652 г. галандцамі. У 1778 г. французскія маракі не адолелі стромкія скалы, якія аблямоўваюць асноўную частку вострава, таму далі яму назву, якая перакладаецца як "недасяжны".
У 1816 г. ён быў анэксаваны Вялікабрытаніяй.
У 1821 г. востраў Інасесібл няўдала паспрабавалі насяліць некалькі брытанцаў, якія потым перабраліся на суседні востраў Трыстан-да-Кунья. На Інасесібле трыстанцы трымалі статак свінняў для забеспячэння сваёй калоніі свежыной. У 1871 - 1873 гг. на ім жылі паляўнічыя на ластаногіх, браты Столценхоф, якія пасля напісалі аб гэтым кнігу. У 1930-ых гг. на Інасесібле планавалася пабудаваць ферму. Хаця планы не спраўдзіліся, засталіся пладаносныя пасадкі, якія трыстанцы яшчэ доўга наведвалі, каб назапасіцца яблыкамі.
У 1997 г. Інасесібл быў абвешчаны запаведнікам. Староннія могуць наведваць востраў толькі пры ўдзеле гідаў з архіпелага Трыстан-да-Кунья. У 2004 г. ён быў далучаны да запаведніка на востраве Гоф і ўвайшоў у спіс прыродных аб'ектаў сусветнай спадчыны.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Інасесібл мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вывяргаўся 6 млн гадоў таму. Берагі нізкія, пакрытыя галькай і пяском. Аднак далей узвышаюцца скалы. Асноўная частка вострава размешчана на плато. Найвышэйшая кропка на захадзе вострава — 449 м[1].
Жывёльны свет прадстаўлены марскімі птушкамі, у тым ліку рэдкімі відамі. На пляжах вострава сезонна спыняюцца ластаногія.
У 2004 — 2005 гг. Інасесібл быў вычышчаны ад інтрадуцыраванай флоры і фаўны.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 740 рус. • англ. • фр. |
- Гоф і Інасесібл на сайце ЮНЕСКА
- Гісторыя . Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 6 мая 2012.
- Фотавандроўка