Акведук Понткісілтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Акведук Понткісілтэ
WalesC0047.jpg
52°58′13″ пн. ш. 3°05′16″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Томас Тэлфард[d] і Уільям Джэсап[d]
Матэрыял цэгла і чыгун[1]
Сайт pontcysyllte-aqueduct.co.uk(англ.)
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Pontcysyllte Aqueduct and Canal
(Акведук і канал Понткісілтэ)
Спасылка № 1303 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 2009  (33-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акведук Понткісілтэ (англ.: Pontcysyllte Aqueduct, вал.: Traphont Pontcysyllte) — суднаходны акведук над далінай ракі Ды на паўночным усходзе Уэльса, па якім праходзіць канал Ланголен, і з’яўляецца самым доўгім і высокім акведукам у Вялікабрытаніі.

Акведук быў пабудаваны ў 1805 годзе. У 2009 годзе быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як «вяха ў гісторыі грамадскай інжынерыі эпохі прамысловай рэвалюцыі». У рашэнні аб яго ўнясенні ў спіс былі асабліва адзначаны яго ідэальная ўпісанасць у складаны ландшафт і ўплыў, які ён аказаў на будучых мостабудаўнікоў.

Праз болей чым за 200 гадоў пасля свайго адкрыцця акведук выкарыстоўваецца і з’яўляецца аднім з найбольш загружаных участкаў канальнай сеткі Вялікабрытаніі, прапускаючы каля 15000 лодак у год. Вышыня канала з абоіх бакоў даліны ракі Ды складае 38 м.[2]

Зноскі

  1. http://structurae.net/structures/pontcysyllte-aqueduct
  2. British Aqueduct and Canal inscribed on UNESCO’s World Heritage List, French Saltworks extended (англ.). UNESCO World Heritage Centre (27 июня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 15.09.2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]