Павел Ігаравіч Ляхновіч
Поўнае імя | Павел Ігаравіч Ляхновіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1997[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Павел Ляхновіч (нар. 7 студзеня 1997, Плешчаніцы, Лагойскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», першы трэнер — Сяргей Уладзіміравіч Раманоўскі. З 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3], з сакавіка па жнівень 2017 года быў іграком мінскага «Промня», але ў гэтых клубах рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Слуцкам» (0:2).
У пачатку 2018 года «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку паўабаронца далучыўся да «Чысці»[4]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Смаргонь»[5]. Сезон 2019 пачынаў у складзе «Узды», а ў жніўні стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК»[6]. Разам з гэтым клубам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сезон 2020, а другую яго палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».
У красавіку 2021 года далучыўся да «Смалявічаў» у Другой лізе, а ў сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[7]. У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8], дзе гуляў да жніўня 2023 года[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Lyakhnovich // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_liakhnovich/
- ↑ Комлев и Ляхнович стали игроками "Смолевичей-СТИ"
- ↑ «Чисть» подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками
- ↑ Три игрока пополнили состав «Сморгони»
- ↑ Ляхнович сменил «Узду» на «Ошмяны-БГУФК»
- ↑ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов)
- ↑ Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (руск.). football.by (27 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.
- ↑ "Крумкачы" расстались с полузащитником Ляхновичем (руск.). football.by (23 жніўня 2023). Праверана 26 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Плешчаніцах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Чысць
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
- Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
- Ігракі ФК Асіповічы