Павел Мікалаевіч Буйневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Мікалаевіч Буйневіч
Алея славутых ураджэнцаў Веткаўскага раёна - 4.jpg
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1912(1912-10-15)
Месца нараджэння в. Новыя Грамыкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 14 сакавіка 1995(1995-03-14) (82 гады)
Месца смерці Гомель
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19341967 (з перапынкамі)
Званне Шаблон:СССР, Старшына
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА,
Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Медаль «За адвагу»

Павел Мікалаевіч Буйневіч (15 кастрычніка 1912, в. Новыя Грамыкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 1995, Гомель) — старшына Чырвонай Арміі, удзельнік Польскага паходу РСЧА, савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Павел Буйневіч нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў чатыры класы школы і курсы трактарыстаў, пасля чаго працаваў механізатарам Закружскаой машынна-трактарнай станцыі. У 1934 годзе Буйневіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, дзе стаў камандзірам аддзялення ў кавалерыйскім палку. Браў удзел у Польскім паходзе РСЧА і савецка-фінскай вайне. Пасля заканчэння апошняй Буйневіч быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму, дзе працаваў трактарыстам[2].

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У першы ж дзень вайны Буйневіч добраахвотна прыйшоў у ваенны камісарыят і быў накіраваны ў асобны зенітны дывізіён СПА, дзе стаў спачатку вылічальнікам, затым камандзірам арудзія. Удзельнічаў у абароне Гомеля[1]. За перыяд з 22 чэрвеня па 10 жніўня 1941 года дывізіён Буйневіча збіў 42 самалёты праціўніка і затрымаў 20 разведчыкаў, закінутых з парашутамі. 11 жніўня дывізіён быў пагружаны на чыгуначныя платформы для прыкрыцця ваенных эшалонаў, якія рухаліся да Арла. У ходзе выканання гэтай баявой задачы дывізіён збіў яшчэ 30 варожых самалётаў.

У пачатку кастрычнік 1941 г. Буйневіч у складзе свайго падраздзялення трапіў у акружэнне ў Вяземскім катле Заходняга фронту. Па загадзе камандавання арудзія былі знішчаныя, а асабісты склад дывізіёна прарваўся ў лес у Бранскай вобласці. Буйневіч увайшоў у партызанскую групу з 42 чалавек, якія прарваліся з акружэння. Калі група аб'ядналася з іншым партызанскім атрадам, Буйневіч быў прызначаны камандзірам аддзялення партызанскага атрада имя Д. М. Пажарскага[1]. Буйневіч прымаў удзел у разгроме нямецкіх карных экспедыцый, гарнізонаў у населеных пунктах. 27 верасня 1943 года ў раёне сяла Ачоса-Рудня Бранскай вобласці партызаны атрада Буйневіча аб'ядналіся з Чырвонай Арміяй. Буйневіч удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР, у тым ліку сваіх родных месцаў, вызваленні Рагачова, Карасценя, Сарнаў, Століна, Пінска[1], Варшавы, узяцці Берліна. Неаднаразова пасылаўся ў разведку, дастаўляў каштоўных «языкоў». Да студзеня 1945 года сяржант Павел Буйневіч камандаваў арудзіем 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас Вісла-Одэрскай аперацыі[2].

14 студзеня 1945 на поўдзень ад Варшавы, калі надыходзілі савецкія часткі патрапілі пад масіраваны варожы агонь, разлік Буйневіча выкаціў арудзіе на прамую наводку і знішчыў пяць агнявых кропак праціўніка. Калі пяхота паднялася ў атаку і пайшла ў наступ, артылерысты кацілі арудзіе, расстрэльваючы ва ўпор агнявыя кропкі. 16 студзеня ў ходзе прарыву абароны праціўніка Буйневіч знішчыў 8 агнявых кропак, 10 станковых кулямётаў і 45 варожых салдат і афіцэраў[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Павел Буйневіч быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 7206[2].

За гады вайны Буйневіч быў чатыры разы паранены.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны ў 1945 Буйневічы быў дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму. У 1948 годзе ён быў у трэці раз прызваны ў войска, дзе служыў да 1967 года. Быў звольнены ў запас у званні старшыны. З 1967[1] працаваў старшынёй свайго роднага калгаса, затым пражываў у Гомелі, працаваў у абласным аддзеле «Ахова». Памёр 14 сакавіка 1995 года, пахаваны ў горадзе Ветцы Гомельскай вобласці[2].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Быў таксама ўзнагароджаны дзвюма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і адным — 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, а таксама пятнаццаццю медалямі. Ганаровы грамадзянін Веткі. На доме, дзе ў Гомелі жыў Буйневіч, ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб ім[2]. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Буйневич Павел Николаевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Павел Мікалаевіч Буйневіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.