Падгайцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падгайцаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шклоўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Падгайцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 сакавіка 1960

Падга́йцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Падгайцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падгайцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лакуці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Падгайцы[1]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заходскага сельсавета[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.