Гарадзецкі сельсавет (Шклоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
22 кастрычніка 1963
Дата скасавання 11 сакавіка 1960
Насельніцтва (2019) 781
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гарадзец.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчна-Шклоўскага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Славенскага (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы) і Фашчаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы) сельсаветаў[3].

22 кастрычніка 1963 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 17 населеных пунктаў (13 населеных пунктаў Фашчаўскага сельсавета: Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы, і 4 населеных пунктаў Гарадзішчанскага сельсавета: Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[4]. 8 мая 1968 года ў склад Гарадзішчанскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[5]. 14 снежня 2007 года ў склад горада Шклоў уключана вёска Малое Зарэчча[6], 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[8], з іх 95,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 781 чалавек[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района Архівавана 9 студзеня 2017.
  7. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.