Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён)
Гарадзішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 434 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гарадзішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сліжоўскага сельсавета[2], 21 кастрычніка 1957 года — тэрыторыя скасаванага Ардацкага сельсавета[3]. 22 кастрычніка 1963 года ў склад зноў утворанага Гарадзецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча), у склад Фашчаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[4]. 15 студзеня 1965 года ў склад зноў утворанага Ардацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Новае Вільянава, Ордаць, Шастакі)[5]. 8 мая 1968 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[6]. У 1977 годзе скасаваны вёскі Ліцвінавічы, Русакі, Старое Вільянава (зліліся з вёскай Гарадзішча)[7]. 22 лютага 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардацкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Ордаць, вёскі Грамакі, Дзіўнава, Ладыжана, Новае Вільянава, Новае Займішча, Радзішына, Рудзіцы, Старое Займішча і Шастакі)[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1219 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1434 чалавекі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.