Ардацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ардацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ордаць
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
15 студзеня 1965
Дата скасавання 21 кастрычніка 1957,
22 лютага 2012
Насельніцтва (2009) 707
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Арда́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Ордаць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[2].

15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына, Радзішына), якія ўваходзілі ў склад Фашчаўскага сельсавета, 3 населеных пунктаў (Новае Вільянава, Ордаць, Шастакі), якія ўваходзілі ў склад Гарадзішчанскага сельсавета, і 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы і Старое Займішча), якія ўваходзілі ў склад Чэрнеўскага сельсавета[3]. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Маёраўшчына[4], 23 лютага 2006 года — вёска Вішанька[5]. 22 лютага 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 707 чалавек[7], з іх 97,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія[8].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Ордаць, вёскі Грамакі, Дзіўнава, Ладыжана, Новае Вільянава, Новае Займішча, Радзішына, Рудзіцы, Старое Займішча і Шастакі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  5. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.