Палітыка Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палітычная сістэма Эстоніі)

Палітычнай сістэмай Эстоніі з’яўляецца каркас парламенцкай рэспублікі з прастаўнічай дэмакратыяй, у якой Прэм’ер-міністр Эстоніі з’яўляецца кіраўніком урада, і шматпартыйнай сістэмы. Паўнамоцтвамі заканадаўчай улады нададзены парламент. Выканаўчая ўлада ужыццяўляецца Урадам, які ўзначальваецца Прэм’ер-міністрам Эстоніі. Судовая ўлада незалежная ад выканаўчай і заканадаўчай. Эстонская дзяржаўная служба адносна маладая. Больш 50 % дзяржаўных службоўцаў ва ўзросце да 40 гадоў і траціна — да 30 гадоў. 42 % дзяржаўных службоўцаў — мужчыны і 58 % — кабеты. Каля паловы дзяржаўных службоўцаў маюць вышэйшую адукацыю[1].

У Эстоніі назіраецца адносна невялікая колькасць бюракратаў, 18 998 у цэнтральным урадзе і 4 500 у муніцыпальных установах. Інстытуты цэнтральнага ўрада ўлучаюць: 11 Міністэрстваў (2 593 службоўцаў), 33 Адміністрацыйных агенцтва, Boards і Інспекцый (14 790 службоўцаў), 6 Канстытуцыйных Інстытутаў (805 службоўцаў), 15 Павятовых урадаў (810 службоўцаў) і іншыя арганізацыі (Нацыянальныя архівы, Пракуратура і г. д.)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]