Парнон
Выгляд
| Парнон? | |
|---|---|
| грэч. Πάρνωνας | |
| Краіна | |
| Вышыня | 1935 м |
Парнон (стар.-грэч. Πάρνον, грэч. Πάρνωνας) — горны хрыбет у Грэцыі. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Пелапанес. Даўжыня каля 100 км, вышыня да 1935 м. Усходні схіл круты, заходні спадзісты. Схілы пакрытыя хмызнякамі. На вяршынях расце хваёвы і піхтавы лес.
Зноскі
| Парнон на Вікісховішчы |