Пінд
Jump to navigation
Jump to search
Пінд (стар.-грэч.: і грэч.: Πίνδος) — горы на захадзе Балканскага паўвострава, у Грэцыі (паўночныя перадгор’і ў Албаніі). Даўжыня каля 200 км. Вышыня да 2637 м (гара Змолікас). Складзены з вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў; развіты карст. Утвараюць некалькі хрыбтоў, падзеленых глыбокімі рачнымі далінамі. Міжземнаморскія хмызнякі, мяшаныя і хваёвыя лясы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.