Гарц
Выгляд
| Гарц | |
|---|---|
Карта Гарца | |
| Краіна | |
| Рэгіёны | Ніжняя Саксонія, Саксонія-Ангальт, Цюрынгія |
| Перыяд утварэння | палеазой |
| Даўжыня | 110 км |
| Шырыня | 30-40 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Брокен |
| Найвышэйшы пункт | 1142 м |
Гарц (ням.: Harz) — горны масіў у Германіі.
Працягласць каля 90 км. Вышыня да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя.

Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарц- Турызм у Гарце
- Нацыянальны парк Гарц