Партал:Крыжовыя паходы
|
Крыжовыя паходы
Крыжо́выя пахо́ды — агульная назва ваенна-палітычных кампаній, якія праводзіліся заходнееўрапейскімі феадаламі ў XI—XV стагоддзях пад рэлігійнымі лозунгамі з санкцыі папскага прастолу. У вузкім сэнсе — серыя такіх паходаў на Блізкі Усход (1096—1270; прынята разлічаць 8 крыжовых паходаў) пачаткова з мэтай вызвалення тэрыторый, на якіх узнікла хрысціянства, з-пад улады «няверных», а фактычна і ў інтарэсах феадалаў Заходняй Еўропы, якія імкнуліся да набыцця новых земляў і прыгонных, новых прадметаў раскошы, і ў інтарэсах эканамічна развітых гарадоў Паўночнай Італіі, якія ўступілі ў фазу перадкапіталістычнага развіцця і былі зацікаўлены ў развіцці гандлёвых сувязяў з краінамі Усходу. Перад пачаткам першага крыжовага паходу, на саборы ў горадзе Клермон (Францыя), у 1095 годзе, яго ўдзельнікі пакляліся вызваліць гроб гасподні ў Іерусаліме, у знак чаго нашылі на сваіх строях чырвоны крыж, адкуль паходзіць назва ўдзельнікаў усіх крыжовых паходаў — крыжакі. Папы дакляравалі ім адпушчэнне ўсіх грахоў, здзейсненых пад час крыжовых паходаў. Найбольш важныя з паходаў на Блізкі Усход: першы (1096—1099), самы паспяховы, у ходзе якога былі адваяваны ў мусульман Палесціна з Іерусалімам (ізноў страчаны хрысціянамі ў 1187 годзе), Сірыя і частка Малой Азіі і створаныя першыя дзяржавы крыжакоў; і чацверты (1202—1204), які скончыўся разгромам і разрабаваннем Канстанцінопаля і стварэннем крыжацкіх дзяржаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі. З падзеннем крэпасці Ака (1291) крыжакі страцілі ўсе іх тэрытарыяльныя набыткі на Блізкім Усходзе, апроч астравоў Усходняга Міжземнамор’я, захопленых асманамі ў XVI стагоддзі. Нягледзячы на заваёўнічы і рабаўніцкі характар гэтых крыжовых паходаў і іх канчатковую няўдачу, яны паспрыялі паскарэнню эканамічнага і сацыяльнага развіцця краін Заходняй Еўропы, ідэйнай і культурнай кансалідацыі еўрапейскіх народаў, мадэрнізацыі іх побыту і светапогляду, азнаёмілі еўрапейцаў з навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі мусульманскіх краін, а таксама старажытнагрэчаскай спадчынай.
Выбраны артыкул
Тэўтонскі ордэн (таксама Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя святой Марыі ў Іерусаліме) — нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 годзе ў Аке, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы святой Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.
У 1198 годзе крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 года рэзідэнцыя ордэна нахадзілася ў Акры, а пасля падзення горада — у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Тэўтонскім ордэнам і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пачатку XIII стагоддзя Тэўтонскі ордэн перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі — служачы тут бар’ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Тэўтонскі ордэн, надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Тэўтонскі ордэн на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Выбраная выява
Як я магу дапамагчы
Навігацыя
Крыжовыя паходы
- Першы крыжовы паход
- Другі крыжовы паход
- Трэці крыжовы паход
- Чацвёрты крыжовы паход
- Пяты крыжовы паход
- Шосты крыжовы паход
- Сёмы крыжовы паход
- Восьмы крыжовы паход
Дзяржавы-ўдзельніцы
- Аматары паходу: Англія — Візантыя — Германія — Партугалія — Францыя — Венецыя — Генуя
- Рыцырскія ордэны: Тампліеры — Тэўтонскі ордэн — Гаспітальеры
- Краіны-абаронцы: Альмаравіды — Дынастыя Альмахадаў — Дзяржава Сельджукідаў — Сірыя — Дынастыя Фацімідаў — Халіфат Абасідаў
- Узнікшыя дзяржавы: Іерусалімскае каралеўства — Лацінская імперыя — Трапезундская імперыя — Трыпалі — Фесалія
Бітвы
- Значныя бітвы: Бітва пад Манцыкертам
- Аблогі: Аблога Антыёхіі — Аблога Іерусаліма — Аблога Дамаска
Постаці
- Папы Рымскія: Урбан ІІ — Яўген III
- Ваенаначальнікі:
- Крыжакі: Людовік VII Малады — Конрад III Гогенштаўфен — Балдуін III Іерусалімскі — Аляксей II Камнін — Рычард I
- Мусульмане: Саладзін
Ці ведаеце, што…
- Cярод удзельнікаў Пятага крыжовага паходу быў святы Францішак Асізскі.
- У Трэцім крыжовым паходзе ўдзельнічаў імператар Фрыдрых Барбароса, які быў адлучаны ад Касцёла і каб атрымаць індульгенцыю, быў вымушаны змагацца як звычайны салдат.