Перайсці да зместу

Партон (часціца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Партон, часціца)

Парто́ны (ад лац.: pars, у р. скл. partis, — частка) — гіпатэтычныя часціцы (ці квазічасціцы), элементы структуры адронаў.

Гіпотэза аб існаванні партонаў выказана Р. Ф. Фейнманам (1969) для тлумачэння вынікаў эксперыментаў па глыбока няпругкім рассеянні часціц (рассеянні з вялікай перадачай імпульсу другасным часціцам).

Распаўсюджана меркаванне, якое атаясамлівае партоны з віртуальнымі кваркамі і глюонамі.

  • Партоны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 103.