Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Дз. В. Цябут)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 746 партызан (1 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Ветрынскі, Ушацкі, Пліскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Дз. В. Цябут

Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе асобных атрадаў «Мсцівец», які прыбыў з савецкага тылу ў ліпені 1942 года, і «Смерць фашызму», арганізаванага ў верасні 1942 года. Да студзеня 1943 года называлася «Мсцівец». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ветрынскага, Ушацкага і Пліскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (746 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад «Смерць фашызму»;
  • атрад «КІМ»;
  • атрад «Бальшавік»;
  • атрад імя Гастэлы.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. С. Шапавал;
  • А. А. Кухта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны наносілі ўдары на чыгунцы ПолацкМаладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Вялі баі за ўтрыманне раёна дыслакацыі, у тым ліку за вёскі Гуры (жнівень 1943), Мураўі (люты 1944) і Гомель (красавік 1944) Ветрынскага раёна. У студзені 1943 года падарвалі чыгуначны мост каля вёскі Антонавічы паміж станцыямі АрэхаўнаВетрына. Разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Крынкі Полацкага раёна (верасень 1943) і Вераб’і (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў вёсках Багушэва і Антонавічы Ветрынскага раёна. У пачатку жніўня 1943 года на чыгуначным участку Ветрына — Празоравічы падарвалі больш за 800 рэек. У час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную групоўку партызанскіх брыгад з боку ПолацкаВетрына. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, у тым ліку за вёскі Угрынкі, Забораўна Ушацкага раёна. У ноч на 5 мая 1944 года прарвалі блакаду на рубяжы МатырынаБеразінец Ушацкага раёна. У чэрвені 1944 года ў баі ў вёсцы Шоша Пліскага раёна знішчылі 6 машын аўтамашын праціўніка. Разам з Чырвонай Арміяй ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Лужкі Пліскага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1963 годзе каля вёскі Пуканаўка Полацкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1976 годзе ў вёсцы Угрынкі Ушацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1965 годзе ў вёсцы Гомель Полацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1977 годзе каля вёскі быў узведзены мемарыяльны комплекс.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]