Пераклад Бібліі Сабілы
Новы Запавет і Кніга Псальмаў | |
---|---|
Поўная назва | Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў |
Мова | беларуская |
НЗ выдадзены | 2018 |
Аўтар(ы) | Э. Сабіла, С. Малахаў |
Перакладзена з | Textus Receptus |
Мова крыніцы | старажытнагрэчаская |
Канон | пратэстанцкі |
Вэб-старонка | Біблія Анлайн |
Перакла́д Сабілы — пераклад Новага Запавету і Псалмаў, выдадзены кірыліцай Э. К. Сабілам і С. А. Малахавым у Мінску ў 2018 годзе.
Крыніцы перакладу
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе з'яўляецца пераклад Евангелля паводле Яна.[1] У 2018 годзе публікуецца поўны пераклад Новага Запавету і Псалмоў. Новы Запавет — пераклад са старажытнагрэчаскай мовы паводле Textus Receptus Stephanus. Нумарацыя псалмоў падаецца паводле масарэцкага тэксту. У 2020 годзе з’яўляецца другая рэдакцыя тэксту.[2] У 2023 г. пераклад выкладзены ў Інтэрнэт.
Асаблівасці перакладу
[правіць | правіць зыходнік]Мы пераклалі Новы Запавет і Кнігу Псальмаў на мову нашай нацыі. Пры перакладзе мы акцэнтавалі нашую ўвагу на нядапушчэньне духовых памылак з нашага боку і выпраўленьне заўважаных духовых памылак папярэдніх перкаладчыкаў, пакінуўшы на другі плян граматычнасьць. Пры перакладзе ўжыты нікаторыя дыялектызмы.
— Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: Э. К. Сабіла, С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / Пераклад Э. К. Сабілы, С. А. Малахава. — Мінск: Царква «Абуджэнне», 2018. — 528 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6184-57-7.
Зноскі
- ↑ Сьвятое Эвангельле паводле Яана Архівавана 12 ліпеня 2021.. — Менск: Беларуская Эвангельская Царква, 2010. — 67 с. На бел. мову з грэцкага тэксту пераклалі Эрнст Сабіла, Сяргей Малахаў.
- ↑ Новы Запавет і Псальмы / Сабілы і Малахава