Пераклад Бібліі Чарняўскага
Біблія | |
---|---|
Поўная назва | Пераклад Бібліі Чарняўскага |
Мова | беларуская |
Апакрыфічныя кнігі | 1-я і 2-я Макавеяў, Кніга Прамудрасць Ісуса Сірахава, Тавіт, Юдзіф, Кніга Баруха |
Аўтар(ы) | Уладзіслаў Чарняўскі |
Канон | каталіцкі |
Вэб-старонка | Часасловец |
Перакла́д Чарня́ўскага — рукапісы каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага, на базе якіх быў зроблены поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, выдадзены Беларускім біблейскім таварыствам у 2012 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г., а ў 1995—1998 гг. перадаў рукапісы свайго перакладу Бібліі Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік», у апрацоўцы якога выйшлі «Кніга Роду» (1997), «Новы Запавет» (1999) і «Пяцікніжжа» (2002)[1].
Далей Антоні Бокун дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў Беларускага Біблейскага таварыства з ксяндзом Чарняўскім. Пазней да гэтай справы далучыліся айцец Андрэй Абламейка і айцец Сяргей Гаек[2]. Незадоўга да сваёй смерці, у канцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Версія Чарняўскага змяшчае больш беларускіх паняццяў, азначэнняў, канструкцый у параўнанні з іншымі «апалячанымі» каталіцкімі перакладамі[3]. У тэксце ўжываюцца дыялектызмы з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і пражыў значную частку жыцця.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія. Пяцікніжжа Майсея (Уладзіслаў Чарняўскі) (люстэрка)
- Сьвятая Біблія. Новы Запавет (Уладзіслаў Чарняўскі, арыгінальны тэкст перакладу)
- Сьвятая Біблія. Новы Запавет (Уладзіслаў Чарняўскі, у першай рэдакцыі 1999 г.)
- НОВЫ ЗАПАВЕТ у перакладзе Уладзіслава Чарняўскага (2003)
- Біблія ў перакладзе кс. Уладзіслава Чарняўскага
- Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага, рэдакцыя 2012 года
- Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага, рэдакцыя 2017 года
Зноскі
- ↑ а. Сяргей Сурыновіч. Біблія, што зачыніла стагоддзе… . Блог Сяргея Сурыновіча. LiveJournal (20 лістапада 2021).
- ↑ Сяргей Абламейка. Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Уладзіслава Чарняўскага? . Сімвал веры. Радыё «Свабода» (20 лістапада 2021).
- ↑ А. А. Турилов. БИБЛИЯ. IV. ПЕРЕВОДЫ. На славянские языки. Белорусский (руск.). Православная энциклопедия. Церковно-научный центр «Православная Энциклопедия» (20 лістапада 2021).