Пераклад Бібліі Станкевіча
| Сьвятая Бібля | |
|---|---|
| Поўная назва | Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога і Новага Закону з мовы гэбрэйскае а грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзеныя |
| Мова | беларуская |
| НЗ выдадзены | 1970 |
| Поўная Біблія апублікавана | 1973 |
| Некананічныя (другакананічныя) кнігі | не ўключаны |
| Аўтар(ы) | Ян Станкевіч, Майсей Гітлін |
| Мова крыніцы | іўрыт, грэчаская мова |
| Канон | пратэстанцкі |
| Вэб-старонка | Часасловец, Библия Онлайн |
| Быццё (Роду) 1:1-3 | На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю. А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў. I сказаў Бог: „Станься сьвятліня". I сталася сьвятліня. |
| Пс 1:1-2 | Шчасьлівы тый муж, што не хадзіў подле рады бязбожных, ані на дарозе грэшнікаў не стаяў, ані на седаве скалазубаў не сядзеў; Але ў праве СПАДАРОВЫМ любата ягоная, і ў праве Ягоным размышляе дзень і ноч! |
| Ян 3:16 | Бо так умілаваў Бог сьвет, што Сына Свайго адзінароднага Ён аддаў, каб кажны, хто вера ў Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае. |
| 2 Цім 3:16-17 | Кажнае Пісьмо натханае Богам і карыснае да вучэньня, да вінаваньня, да паправы, да навучаньня ў справядлівасьці, Каб людзіна Божая была дасканальная, супоўна прыгатаваўшыся да кажнага добрага ўчынку. |
Перакла́д Бі́бліі Я́на Станке́віча — пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным.
Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры)[1].
Іхні пераклад зроблены паводле пратэстанцкага канону[2] і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з яўрэйскай, Новы Запавет — з грэчаскай мовы)[2], тэкстуальна не саступае ў даставернасці класічным перакладам.
Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — класічным правапісам.
Адной з адметных асаблівасцяў перакладу з’яўляецца яго насычанасць архаічнымі старабеларускімі формамі і неалагізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкім для чытання. Сучасная літаратурная мова значна адрозніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены / Пераклад Я. Станкевіча. — Нью-Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. — 260 с.
- Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога і Новага Закону з мовы гэбрэйскае а грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзеныя / Пераклад Я. Станкевіча і М. Гітліна. — Нью-Ёрк, 1973. — 840 + 260 с.
Зноскі
- 1 2 І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Гродна: ГрДУ, 2003. — С. 45. — ISBN 985-417-454-9.
- 1 2 Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка. Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі . Блог Глеба Лабадзенкі (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 5 чэрвеня 2021.