Перайсці да зместу

Пярну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пернаў)
Горад
Пярну
эст.: Pärnu
58°23′05″ пн. ш. 24°31′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Павет Павет Пярну
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1251
Першая згадка 1241
Плошча 32,22 км²
Вышыня цэнтра 10 м
Водныя аб’екты Пярну і Пярну (заліў)
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 44 083 чалавек (2009)
Шчыльнасць 1366,4 чал./км²
Нацыянальны склад эстонцы
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Аўтамабільны код F

parnu.ee
Пярну (Эстонія)
Пярну
Пярну

Пя́рну (эст.: Pärnu) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтра павета Пярну. Пярну — галоўны порт Эстоніі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ і Саўзе, на шляху з Рыгі ў Талін.

Заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна. У 1562 годзе захоплены шведамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты лівонскімі рыцарамі, у 1575 — захоплены маскоўцамі. Вызвалены мясцовай шляхтай і вялікалітоўскімі войскамі. З 1582 года частка Інфлянтаў як кандамініўма Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. З 1598 годзе парнаўскі ваявода і кашталян ўваходзілі ў сенат Рэчы Паспалітай.

У 1600 годзе захоплены шведамі. У 1609 годзе вызвалены вялікалітоўскімі войскамі пад камандаваннем Я. К. Хадкевіча. З 1598 года староства трымаў Леў Сапега, які перапрадаў яго Янушу Кішцы ў 1610 годзе. Падчас войнаў Пярну неаднойчы пераходзіў з рук у рукі пакуль у 1617 годзе амаль на сто гадоў не стаў шведскім.

У 1699—1710 гадах у Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўніверсітэт. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе горад быў захоплены маскоўцамі і заставаўся ў складзе Расіі да абвяшчэння незалежнасці Эстоніяй у 1918 годзе.

Клімат Пярну характарызуецца мяккай зімой і дажджлівым, халаднаватым летам. Адносная вільготнасць паветра — 81 % (ад 71 % у маі да 88 % у лістападзе—снежні).[1]

Клімат Пярну (1971—2000 гг.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 7,7 8,3 13,8 26,2 30,5 32,6 31,6 31,0 28,0 22,4 12,0 7,9 32,6
Сярэдні максімум, °C −1,5 −1,7 2,0 8,4 15,9 19,9 21,7 20,5 15,1 9,4 3,5 0,0 9,4
Сярэдняя тэмпература, °C −3,9 −4,7 −1,2 4,1 11,1 15,4 17,5 16,5 11,5 6,6 1,5 −2,1 6,0
Сярэдні мінімум, °C −6,4 −7,3 −4 0,9 6,6 11,2 13,6 12,9 8,3 4,1 −0,6 −4,5 2,9
Абсалютны мінімум, °C −32,7 −30,6 −23,9 −10,7 −3,5 1,6 5,7 4,2 −3,1 −10,3 −18 −34,5 −34,5
Норма ападкаў, мм 53,3 38,6 40,8 39,5 37,2 62,4 78,1 72,3 69 77,5 74,9 67,7 711,3
Крыніца: «EMHI»
Год Колькасць
1974 49 000 [2]
1997 52 000 [3]
2000 54 200 [4]
2011 39 728 [5]
Год Колькасць
2012 40 401 [6]
2014 40 005 [7]
2015 39 784 [8]
2016 39 828 [9]
Год Колькасць
2017 39 620 [10]
2018 39 375 [11]
2019 39 438 [12]
2020 39 605 [13]
Год Колькасць
2023 41 226 [14]
2024 41 520 [15]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Эстонскі Інстытут метэаралогіі і гідралогіі: Ападкі і вільготнасць паветра
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 21. — С. 282.
  3. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 528. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін — С. 158.
  5. 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
  6. http://www.stat.ee/ppe-46953
  7. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 30 жніўня 2014.
  8. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 27 мая 2015.
  9. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 29 мая 2016.
  10. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 30 мая 2017.
  11. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 17 мая 2018.
  12. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 9 чэрвеня 2019.
  13. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 10 лістапада 2020.
  14. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 21 мая 2023.
  15. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 1 верасня 2024.