Бітва на Эне (1914)
| Бітва на Эне | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| Карта «бега да мора» з датамі асноўных сутыкненняў | |||
| Дата | 13 — 15 верасня 1914 года | ||
| Месца | Францыя | ||
| Вынік | Нічыя | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Бі́тва на Э́не (13 — 15 верасня 1914) — бітва паміж англа-французскімі і нямецкімі войскамі на рацэ Эне, на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Пасля бітвы на Марне немцы адышлі на поўнач і 12 верасня занялі абарону па рэках Эна і Вель. Французскія і брытанская арміі выйшлі на гэтую мяжу 13 верасня і пачалі атакі. Разгарэлася кровапралітная бітва, жорсткія лабавыя сутыкненні працягваліся да 15 верасня, аднак усё скончылася безвынікова. У ротах германскай гвардыі засталося па 50 чалавек замест 300, а ў некаторых палках практычна не засталося афіцэраў. Тылы ў немцаў былі зусім разлажаныя, паўсталі вялікія цяжкасці з забеспячэннем і боепрыпасамі. Становішча армій саюзнікаў мала чым адрознівалася ад становішча германскіх армій.
Абодва бакі канчаткова выдыхнуліся, сталі закопвацца ў зямлю і перайшлі да пазіцыйнай абароны. Бітва на Эне пазначыла пераход да пазіцыйных баявых дзеянняў у ходзе Першай сусветнай вайны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.