Плоска (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Плоска
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 741 чал. (1999)
СААТА
1212840046
Плоска на карце Беларусі ±
Плоска (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Плоска (Брэсцкі раён)
Плоска (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Плоска (Брэсцкі раён)

Пло́ска — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне, за 4 км на поўнач ад Брэста, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па Брэсцкай акружной аўтадарозе.

З 1 чэрвеня 2007 года вёска Плоска ўвайшла ў склад горада Брэст[1].

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводсте ВКЛ. У 1698 годзе ўласнасць брэсцкіх езуітаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска была цэнтрам вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце, у які ўваходзілі фальварак Плянта, в. Агароднікі і частка в. Астрамечава.

З 1846 года ўласнасць пані Любаноўскай. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 24 жыхары. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатковая школа
  • Гасцініца аўтатранспартнага прадпрыемства «Саўаўта—Брэст»
  • Базы брэсцкіх прадпрыемстваў

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 143 сялянскія душы (1833)
  • 31 двор, 256 жыхароў (1897)
  • 295 жыхароў (1905)
  • 45 двароў, 272 жыхары (1921)
  • 437 жыхароў (1959)
  • 450 жыхароў (1970)
  • 344 гаспадаркі, 1029 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. http://www.levonevski.net/pravo/normreg2009/num09/d09141.html
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.