Грамадская акадэмія навук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Грамадская акадэмія навук
польск.: Społeczna Akademia Nauk
SAN i Łucka City.jpg
Арыгінальная назва польск.: Społeczna Akademia Nauk
Міжнародная назва англ.: University of Social Sciences
Заснаваны 1994
Рэктар Раман Патора
Сайт san.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Грамадская акадэмія навук (польск.: Społeczna Akademia Nauk, SAN) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая функцыянуе на базе трох кампусаў у Варшаве, Лодзі і Кракаве і мае прадстаўніцтвы ў іншых гарадах.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана 19 снежня 1994 года ў Лодзі як Грамадская вышэйшая школа прадпрымальніцтва і кіравання. Устаноўчым органам вучэльні з'яўляецца Асацыяцыя польскіх асветнікаў. Абодва суб'екты таксама цесна звязаныя паміж сабой персанальна: рэктарам вучэльні з'яўляецца прэзідэнт асацыяцыі, прафесар Раман Патора. Вучэльня фармальна працуе па прынцыпах некамерцыйнай установы.

Вучэльне належыць агулам каля 20 будынкаў рознага прызначэння плошчай больш за 35 тыс. м2. Філіялы вучэльні, акрамя Варшавы, Лодзі і Кракава, дзейнічаюць таксама ў такіх гарадах, як Бэлхатаў, Брадніца, Гарволін, Кельцы, Калабжэг, Остраў Велькапольскі, Серадз, Шчацінак, Свідніца, Тарнобжэг і Здуньска Воля.

ВНУ дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю першай і другой ступеняў у стацыянарным і нестацыянарным фармаце па спецыяльнасцях: адміністрацыя, архітэктура і гарадское планаванне, нацыянальная бяспека, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, эканоміка, кіно і аўдыёвізуальныя мастацтвы, філалогія, фінансы і бухгалтарскі ўлік, фізіятэрапія, геадэзія і картаграфія, графіка, інфарматыка, касметалогія, культуралогія, лагістыка, ахова навакольнага асяроддзя, педагогіка, спецыяльная педагогіка, медсястрынства, сацыяльная праца, псіхалогія, права, сацыялогія, міжнародныя адносіны, турызм і рэкрэацыя, кіраванне, ахова грамадскага здароўя і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]