Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве
Выгляд
| Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве | |
|---|---|
| польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie | |
| Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie |
| Міжнародная назва | англ.: College of Rehabilitation in Warsaw |
| Заснаваны | 2007 |
| Размяшчэнне | Варшава |
| Сайт | wsr.edu.pl |
Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве была створана 22 лютага 2007 года. Гэта спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю і практычнага скіравання. Яна ажыццяўляе навучанне ў галіне шырока разглядаемай рэабілітацыі, неадкладнай медыцынскай дапамогі, дыеталогіі і медыцынскай псіхалогіі. Студэнты праходзяць практыку ў розных шпіталях Варшавы. Таксама ўстанова арганізуе разнастайныя курсы павышэння кваліфікацыі па свайму профілю.
Напрамкі навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Фізіятэрапія
- Дыеталогія
- Неадкладная медыцынская дапамога
- Медыцынская псіхалогія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 4 сакавіка 2021.