Перайсці да зместу

Akademія WSB у Варшаве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Akademія WSB у Варшаве
польск.: Akademia WSB w Warszawie
Заснаваны 2001[1]
Краіна
Размяшчэнне
Сайт wsb.edu.pl/warsza… (польск.)

Akademія WSB у Варшаве — (раней «Wszechnica Polska» Акадэмія Прыкладных Навук, а да гэтага Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Установа заснавана ў 2001 годзе пад назвай «Wszechnica Polska — Вышэйшая школа Таварыства ўсеагульных ведаў у Варшаве з сядзібай у Варшаве». Яна надае адукацыйныя паслугі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук на двух узроўнях вышэйшай адукацыі, прапануе ступень бакалаўра і інжынера ў стацыянарнай і нестацыянарнай форме навучання, а таксама ступень магістра ў нестацыянарнай (завочнай) форме навучання. З 2010 года ВНУ атрымала права на наданне вышэйшай адукацыі ўзроўню магістра па педагогіцы і філалогіі, з 2013 года таксама ў галіне бяспекі, фінансаў і бухгалтарскага ўліку. За час сваёй дзейнасці ВНУ выпусціла больш 7 тысяч чалавек з вышэйшай адукацыяй першай і другой ступені. Установа праводзіць заняткі ў рамках Інстытута кіравання і фінансаў і Інстытута філалогіі і педагогікі. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве. ВНУ мае ўласную навучальную інфраструктуру ў будынку на вул. Кармеліцкай, 10. Студэнтаў прымаюць без уступных экзаменаў. На працягу ўсяго перыяду навучання праводзіцца паглыбленае вывучэнне замежных моў (англійскай, іспанскай, нямецкай і рускай) і інфарматыкі. Для замежных студэнтаў праводзяцца курсы польскай мовы і культуры. 1 жніўня 2025 года ўніверсітэт аб’яднаўся з Акадэміяй WSB[3].