Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве
| Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве | |
|---|---|
| польск.: Wyższa Szkoła Inżynierii i Zdrowia w Warszawie | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Inżynierii i Zdrowia w Warszawie |
| Заснаваны | 2003 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Варшава |
| Сайт | wsiiz.pl |
Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Inżynierii i Zdrowia w Warszawie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана 4 лістапада 2003 года. Па атрыманні дазвола і ўнясенні ў рэестр ВНУ Польшчы яна навучае студэнтаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі І ступені (бакалаўр) па спецыяльнасцях: прасторавая эканоміка і кіраванне. У 2007 годзе ВНУ таксама атрымала дазвол на навучанне па новым кірунку інжынерных даследаванняў — ахова навакольнага асяроддзя, а ў 2008 годзе рашэннем міністра адукацыі атрымала паўнамоцтвы весці навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях інфарматыка і адміністраванне. У кастрычніку 2015 года ВНУ змяніла сваю назву на сучасную. З 1 кастрычніка 2015 года змянілася і сядзіба ўстановы. Новы ўласны будынак размешчаны на вуліцы Варшаўскай бітвы 1920 года, дом 18.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа інжынерыі і здароўя ў Варшаве- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы