Варшаўская кінашкола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Варшаўская кінашкола
Warszawska Szkoła Filmowa
Арыгінальная назва Warszawska Szkoła Filmowa
Міжнародная назва Warsaw Film School
Заснаваны 2004
Рэктар Janusz Majewski[d][1]
Студэнты 500
Размяшчэнне Варшава
Сайт szkolafilmowa.pl

Варшаўская кінашкола — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Варшаўская кінашкола была створана ў 2004 годзе рэжысёрам, сцэнарыстам і прадзюсарам Мацеем Селязіцкім і акцёрам Багуславам Ліндам. У цяперашні час школа ўяўляе сабой адзіны ў Польшчы комплекс кінашкол, у рамках якога ажыццяўляюцца праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, аспірантуры, розныя курсы і дзве агульнаадукацыйныя школы з прафілямі па кінематаграфіі і стварэнню відэагульняў. У кампусе таксама працуе рэвіталізаваны студыйны кінатэатр.

Установа прапануе ўсебаковую адукацыю, навучае ў галіне кінематографа, сцэнарыстыкі, рэжысуры, акцёрскага майстэрства, вытворчасці кінафільмаў, мантажу, фатаграфіі, тэлебачання, гуказапісу і стварэння відэагульняў. Таксама праводзяцца англамоўныя міжнародныя праграмы, якія аб’ядноўваюць студэнтаў з усяго свету.

Кінашкола размешчана на варшаўскім Жалібожы. Сэрцам кампуса з’яўляецца ўнікальны колішні прамысловы будынак, у якім знаходзіцца большасць аўдыторый і службовых памяшканняў, акцёрскія студыі, студыі гуказапісу, постпрадакшн, склад абсталявання і шматлікія лекцыйныя залы. Унутры кампуса таксама знаходзіцца будынак кінатэатра, дзе праводзяцца паказы фільмаў, акцёрскія заняткі, майстар-класы і шматлікія дадатковыя культурныя ініцыятывы. На тэрыторыі таксама працуе кафэ.

Напрамкі навучання[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэжысура
  • Кінавытворчасць
  • Акцёрская справа ў новых медыя
  • Стварэнне відэагульняў
  • Стварэнне гуку: фільм, тэлебачанне, гульні
  • Арганізацыя вытворчасці ў кінематографе і тэлебачанні
  • Мантаж
  • Практычнае фільмазнаўства
  • Фатаграфія
  • Рэжысёрска-аператарскія курсы
  • Курсы мантажу
  • Вакальна-акцёрскія курсы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/4bb3d641-64ed-4787-abbf-6b35a76177c8 Праверана 17 верасня 2022.