Тэхнічна-гандлёвая вучэльня імя Хелены Хадкоўскай у Варшаве
Выгляд
Тэхнічна-гандлёвая вучэльня імя Хелены Хадкоўскай у Варшаве | |
---|---|
польск.: Uczelnia Techniczno-Handlowa im. Heleny Chodkowskiej | |
Арыгінальная назва | польск.: Uczelnia Techniczno-Handlowa im. Heleny Chodkowskiej |
Міжнародная назва | англ.: University of Technology and Economics |
Заснаваны | 1992 |
Рэктар | Івона Пшыхоцка |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас |
вул. Ютжэнкі 135, 02-231 г. Варшава, Польшча |
Сайт | uth.edu.pl |
Тэхнічна-гандлёвая вучэльня імя Хелены Хадкоўскай у Варшаве (польск.: Uczelnia Techniczno-Handlowa im. Heleny Chodkowskiej) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана як Вышэйшая школа кіравання і маркетынгу, пазней таксама - Вышэйшая школа кіравання і права імя Хэлены Хадкоўскай у Варшаве, Хэленай Хадкоўскай у 1992 годзе. З 2000 года функцыянуе асобны факультэт ў Плоньску, а ў 2010-2014 гадах функцыянаваў факультэт ва Уроцлаве. ВНУ мае Цэнтр паслядыпломнай адукацыі, Цэнтр замежных моў, бюро кар'еры, праектнае бюро, бюро па падборы персаналу і ўласнае выдавецтва.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт упраўлення і лагістыкі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт у Плоньску
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286