Заходняя Суматра
Заходняя Суматра | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: індан.: Sumatera Barat, Sumbar | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Паданг | ||||
Дата ўтварэння | 10 жніўня 1957 | ||||
Губернатар | Марліс Рахман | ||||
Афіцыйныя мовы | Інданезійская мова, Мінангкабау, Ментавай | ||||
Насельніцтва | 4 846 909 (2 010)[2] | ||||
Нацыянальны склад | Мінангкабау (88 %), Батакі (4 %), Яванцы (4 %), Ментавайцы (1 %)[3] | ||||
Канфесійны склад | Іслам (98 %), Хрысціянства (1,6 %), Будызм (0,7 %)), Індуізм (0,0032 %) | ||||
Плошча | 42 013 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
1 250 м | ||||
Часавы пояс | (UTC+7) | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-SB | ||||
Паштовыя індэксы | 25xxx, 27xxx | ||||
Код аўтам. нумароў | BA | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | «Tuah Sakato» («United Prosperity») | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходняя Суматра (індан.: Sumatera Barat, Sumbar) — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў:
№ | Адм. адзінка | Тэрыторыя, км² |
Насельніцтва чал. (2010) |
Адм. цэнтр |
---|---|---|---|---|
1 | Астравы Ментавай |
6 011,35 | 76 421 | Туа-Педжат |
2 | Паданг (горад) | 694,96 | 833 584 | |
3 | Паўднёвы Песісір |
5 794,95 | 429 699 | Паінан |
4 | Паўднёвы Салок |
3 209,05 | 144 236 | Паданг-Аро |
5 | Дхармасрая | 3 346,20 | 191 277 | Пулау-Пунджунг |
6 | Салок | 3 875,15 | 348 991 | Арасука |
7 | Салок (горад) | 57,64 | 59 317 | |
8 | Сіджунджунг | 2 745,73 | 201 627 | Муара-Сіджунджунг |
9 | Савахлунта (горад) | 273,45 | 56 812 | |
10 | Танах-Датар | 1 336,00 | 338 584 | Батусанкар |
11 | Паданг-Панджанг (горад) | 23,00 | 47 008 | |
12 | Паданг-Парыяман | 1 328,79 | 390 204 | Парыт-Малінтанг |
13 | Парыяман (горад) | 73,36 | 79 073 | |
14 | Агам | 2 232,30 | 455 484 | Лубук-Басунг |
15 | Букіцінгі (горад) | 25,24 | 110 954 | |
16 | Ліма-Пулух-Кота | 3 354,30 | 348 249 | Сарыламак |
17 | Паякумбух (горад) | 80,34 | 116 910 | |
18 | Пасаман | 3 947,63 | 252 981 | Лубук-Сікапінг |
19 | Заходні Пасаман |
3 887,77 | 364 587 | Сімпанг-Эмпат |
Усяго | 42 297,21 | 4 845 998 |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.
Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з'яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.
Зноскі
- ↑ а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 621.
- ↑ Афіцыйны сайт Цэнтральнага статыстычнага агенцтва Інданезіі
- ↑ Indonesia's Population: Ethnicity and Religion in a Changing Political Landscape. Institute of Southeast Asian Studies. 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Official website Архівавана 15 студзеня 2012.
- Official tourism website Архівавана 11 студзеня 2018.
- Photos of West Sumatra Архівавана 9 сакавіка 2019.