Пракоп Дзянісавіч Малаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пракоп Дзянісавіч Малаковіч
Пракоп Дзянісавіч Малаковіч.jpg
сцяг
1-ы Старшыня Вярхоўнага суда ССРБ
1923 — 1923
Прэм’ер-міністр: Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: Аляксандр Сташэўскі
сцяг
2-і Наркам унутраных спраў БССР
1922 — 1923
Прэм’ер-міністр: Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік: Станіслаў Мертэнс
Пераемнік: Дзмітрый Чарнушэвіч
 
Нараджэнне: 20 ліпеня 1895(1895-07-20)
в. Зубарэвічы Бабруйскага павета
Смерць: 26 верасня 1937(1937-09-26) (42 гады)
Масква
Пахаванне: Новыя Данскія могілкі

Прако́п Дзяні́савіч Малако́віч (8 (20) ліпеня 1895, в. Зубарэвічы Бабруйскага павета, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці — 26 верасня 1937, Масква[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе старшыня палкавога камітэта. Адзін з арганізатараў разгрому бунту корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім павеце і барацьбы з нямецкімі акупантамі.

У 19191920 гг. ваенны камісар Бабруйскага, Дарагабужскага паветаў, ваенны камісар сувязі Заходняга фронту. З 1920 года старшыня Бабруйскага павятовага выканаўчага камітэта. З 1922 года народны камісар унутраных спраў БССР. У 1923 годзе абраны першым старшынёй Вярхоўнага суда БССР.

З 1923 года старшыня Амурскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта і выканкама.

З 1928 года сакратар Гомельскага акруговага камітэта КП(б)Б.

З 1931 года ў Народным камісарыяце сувязі СССР, начальнік Упраўлення падрыхтоўкі кадраў[2].

Арыштаваны 19 красавіка 1937 года ў Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 48[2], 26 верасня асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых», «шкодніцкую работу ў сістэме наркамата сувязі» і за «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць кіраўнікоў ВКП(б) і Савецкага ўрада» і ў той жа дзень расстраляны[2]. 25 мая 1957 года рэабілітаваны[2].

Член ЦВК БССР у 19201923 і 19271931 гг., кандыдат у члены яго Прэзідыума ў 19271929 гг. Член ЦБ КП(б)Б у 19221923 гг. Член ЦК КП(б)Б у 19271930 гг. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1928 і член Бюро ЦК КП(б)Б 19291930 гг.

Зноскі

  1. МАЛАКОВІЧ Пракоп Дзянісавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. №8
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары,...

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]