Пётр Пятровіч Сушкін
Пётр Пятровіч Сушкін | |
---|---|
руск.: Пётр Петрович Сушкин | |
Дата нараджэння | 27 студзеня (8 лютага) 1868[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1928 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | арнітолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, палеантолаг, калекцыянер жывёл |
Навуковая сфера | зоагеаграфія, арніталогія, параўнальная анатомія[d] і палеанталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Mikhail Menzbier[d] |
Вядомыя вучні | Boris Stegmann[d], Boris Stepanovich Vinogradov[d], Leonid Portenko[d], Юрый Аляксандравіч Арлоў[d], Іван Антонавіч Яфрэмаў і Vadim D. Vladykov[d] |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Sushkin».
|
Пётр Пятровіч Су́шкін[4] (руск.: Пётр Петрович Сушкин; 27 студзеня (8 лютага) 1868 — 17 верасня 1928) — рускі савецкі вучоны, заолаг і палеантолаг, акадэмік Акадэміі навук СССР (1923). Ганаровы член Амерыканскага арніталагічнага саюза (1918)
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Тула ў сям’і купца. З 1877 года вучыўся ў Тульскай мужчынскай класічнай гімназіі, якую скончыў у 1885 годзе[5].У 1889[4][5][6] годзе скончыў натрульнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (па асабістай волі экзамены здаў у 1890 годзе[7]). Быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання на кафедры параўнальнай анатоміі[7].
У 1891 годзе П. І. Сушкін здзесніў працяглую экспедыцыйную паездку ва Уфімскую губерню, у 1896 і 1898 гадах — у стэпы Казахстана, ад нізоўяў ракі Урал і басейна ракі Ілек да Курганскай акругі Сібіры[5][7]. У 1893 годзе здаў магістарскія экзамены і ў лютым[5] 1898 года абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «К морфологии скелета птиц. Череп Tinnunculus»[5][7]. Пасля абароны дысертацыі П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Вышэйшых жаночых курсаў у Маскве і прыват-дацэнтам Маскоўскага ўніверсітэта. У 1897—1901 гадах займаў пасаду лабаранта пры кафедры параўнальнай анатоміі і кіраваў практыкумам па курсу М. М. Мензбіра[5], у 1899—1900 гадах працаваў за мяжой у навуковых цэнтрах Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, Бельгіі[5][7][8]. У 1902 годзе П. П. Сушкін апублікаваў сваю працу (якую абараніў як доктарскую дысертацыю) «К морфологии скелета птиц: 1. Сравнительная остеология дневных хищных птиц и вопросы классификации. 2. Сокола и их ближайшие родственники». Разам з А. Ф. Котсам здзейсніў экспедыцыю ў вярхоўі Енісея, у 1904 годзе на Тарбагатай і ў Зайсанскую катлавіну. На працягу 12 гадоў займаўся вывучэннем арнітафаўны Мінусінскага стэпу, Заходняга Саяна, Алтая, паўпустынь Тувы (Танну-Урянхай), паўночна-заходніх раёнаў Манголіі, займаўся марфалагічнымі даследаваннямі. У 1906 годзе здейсніў паездку на Віла-Франкскую біялагічную станцыю, дзе знаёміўся з марской фаўнай і метадамі збору і фіксацыі жывёл[5].
У 1909 (1910[4][6][9]) годзе П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Харкаўскага універсітэта. Чытаў курс параўнальнай анатоміі пазваночных для другога курса і арганізаваў практыкум на другім і трэцім курсах[5]. У 1912 і 1914 годзе ён здзяйсняе экспедыцыі на Алтай, адначасова даследуе бліжэйшыя да Алтая паўночна-заходнія раёны Манголіі. У 1913 годзе робіць паездку ў Закаўказзе.
У 1918 годзе П. П. Сушкіна абіраюць ганаровым членам Амерыканскага арніталагічнага саюза[5].
Неўзабаве вучоны пераязджае ў Петраград і з 1921 года загадвае арніталагічным аддзяленнем Заалагічнага музея Акадэміі навук СССР, а з канца 1924 года працуе і захавальнікам і загадчыкам Паўночна-Дзвінкай галерэі Геалагічнага музея. З 1919—1920 гадах П. П. Сушкін прафесар Таўрычаскага ўніверсітэта ў горадзе Сімферопаль. Адначасова працуе ў Сімферопальскім натуральна-гістарычным музеі.
У 1925 годзе П. П. Сушкін быў абраны сапраўдным членам Акадэміі навук СССР, у 1927 годзе — акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН ССР. З 1925 года намеснік старшыні мангольскай і чацвярцічнай камісіі АН СССР. У 1926 годзе знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Даніі (для ўдзелу ў Міжнародным арніталагічным кангрэсе), таксама ў Швецыі і Нарвегіі. Займаў пасаду старшыні камісіі па паўночнадзвінскіх раскопках. У 1927 годзе прымаў удзел у Х Міжнародным экалагічным кангрэсе ў Будапешце.
Памёр Пётр Пятровіч Сушкін 17 верасня 1928 года ў Кіславодску. Пахаваны ў на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[5].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
П. П. Сушкін з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых прац па арніталогіі, зоагеаграфіі, палеанталогіі і параўнальнай анатоміі пазваночных. Дэталёва распрацаваў сістэматыку драпежных птушак і птушакт сямейства Уюрковыя (Fringillidae). Галоўнай працай вучонага стала двухтомная манаграфія «Птицы советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии», апублікаваная ўжо пасля яго смерці[7].
Сярод апублікаванага:
- К морфологии скелета птиц, ч. 1 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1897. — Вып. 14.
- К морфологии скелета птиц. Сравнительная остеология дневных хищных птиц (Accipitres) и вопросы классификации, ч. 1—2 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1902. — Вып. 17.
- Птицы Средней Киргизской степи (Тургайская область и восточная часть Уральской). — Москва, 1908.
- Эволюция наземных позвоночных и роль геологических изменений климата // «Природа». — 1922. — С. 3—31.
- Зоологические области Средней Сибири и ближайших частей нагорной Азии и опыт истории современной фауны палеарктической Азии // Бюл. МОИП. Отд. биол.. — 1925. — Т. 34. — С. 7—86.
- Высокогорные области земного шара и вопрос о родине первобытного человека // «Природа». — 1928. — № 3. — С. 250—279.
- Птицы Советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии. Т. 1—2. — Москва-Ленинград, 1938.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б в г д е ё https://isaran.ru/?q=ru/person&guid=A9A8CB49-0878-181D-D2FC-EFBAF11AFCB5
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Сушкин Пётр Петрович // Архивы РАН (руск.)
- ↑ а б ВСЭ 1969—1978.
- ↑ а б в г д е Ильичёв В. Д. П. П. Сушкин (1868—1928) // Биология, № 29/2004 (руск.)
- ↑ Дементьев Г. П. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 787: 2017—2024 (руск.)
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- С́ушкін Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушкин Пётр Петрович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дементьев Г. П. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 787: 2017—2024 (руск.)
- Сушкин Пётр Петрович // Архивы РАН (руск.)
- Ильичёв В. Д. П. П. Сушкин (1868—1928) // Биология, № 29/2004 (руск.)
- Портенко Л. А. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) как фаунист и зоогеограф // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 761: 1211—1228. (руск.)
- Сушкин Пётр Петрович (руск.) // Энцыклапедычны слоўнік Гранат — Выданне 7. — том 41, Ч. V. — Стаўбцы 577—578.
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Туле
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя на Смаленскіх лютэранскіх могілках
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары прыродазнаўчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Заолагі Расійскай імперыі
- Заолагі СССР
- Арнітолагі Расійскай імперыі
- Арнітолагі СССР
- Палеантолагі Расійскай імперыі
- Палеантолагі СССР