Перайсці да зместу

Павел Уладзіміравіч Сцяцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Сцяцко)
Павел Уладзіміравіч Сцяцко
Дата нараджэння 5 сакавіка 1930(1930-03-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 2020(2020-03-23)[2] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства і дыялекталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук[1] (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Павел Уладзіміравіч Сцяцко́[3] (5 сакавіка 1930, в. Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці — 23 сакавіка 2020, Азёры, Гродзенскай вобласці) — беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[4]. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Скончыў літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педагагічнага інстытута. Пазней выкладчык, старэйшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры.

21 снежня 1962 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму лексікі гаворак Зэльвенскага раёна. Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пазней зноў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэшскай і польскай мовы ў Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988).

З 2016 года на пенсіі[5].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — словаўтварэнне народна-дыялектнай і літаратурнай мовы, словаўтваральныя сувязі славянскіх моў, мова беларускіх мастацкіх твораў, лексікалогія, дыялекталогія, этымалогія, методыка выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах.

Рэдактар навуковага альманаха «Гродзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», член рэдакцыйных калегіяў выданняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта", «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».

Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэта славістаў, у склад Міжнароднага Камітэта беларусістаў. Узначальвае Гродзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў, І Міжнароднага Кангрэса беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канферэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, з якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысертацыю.

Мае больш за 600 апублікаваных прац[5], у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

Сваёй навуковай дзейнасцю зрабіў унесак у барацьбу з русіфікацыяй беларускай мовы[6].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы:

  • Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. — Мінск, 1969. (разам з М. С. Яўневічам)
  • Беларуская мова. — Мінск, 1970. (разам з М. Ц. Кавалёвай)
  • Народная лексіка. — Мінск, 1970.
  • Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны. — Мінск, 1970.
  • Народная лексіка і словаўтварэнне. — Мінск, 1972.
  • Беларускае народнае словаўтварэнне. — Мінск, 1977.
  • Беларуская граматыка. Ч. 1. 1985. (раздзел «Словаўтварэнне» і частка «Марфалогіі»)
  • Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. — Гродна, 1990.
  • Праблемы нормы, культуры мовы. — Гродна, 1998.
  • Руска-беларускі фізічны слоўнік. Гродна, 1999. (разам з А. М. Каладзінскім і Д. М. Карацінскай)
  • Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны. — Гродна, 1999.
  • Культура мовы. — Мінск, 2002.

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 319. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 11 лістапада 2023.
  3. БелЭн 2002.
  4. Сіплівеня Ж. С. Павел Уладзіміравіч Сцяцко. Да 75-годдзя з дня нараджэння // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2005. № 1. С. 5—7.
  5. а б Карневіч, Міхал. Легендарнага прафесара Паўла Сцяцко звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта ў 86 год. Радыё «Свабода» (13 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.
  6. 90 год Паўлу Сцяцко — самаму вядомаму змагару з русіфікацыяй беларускай мовы // nashaniva.by 5 сакавіка 2020
  • Саламевіч І. У. Сцяцко́ Павел Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сцяцко Павел Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 695. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 205. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Прафесар Павел Уладзіміравіч Сцяцко / І. І. Бубновіч, В. Л. Варановіч, Ж. С. Сіплівеня. — Гродна: ГрДУ, 2000.
  • Грані роднага слова. Зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў (да 80-годдзя прафесара П. У. Сцяцко). — Гродна: ГрДУ, 2010.
  • Бубновіч І. Знакаміты даследчык і педагог: да юбілею Паўла Сцяцко // Роднае слова. 2010. № 2. С. 34―35.
  • Крофта Г. 85-годдзе Паўла Сцяцко Архівавана 13 красавіка 2021. // Acta Albaruthenica. 2015. Tom 15. S. 236—239.