Радахразіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радахразіт
The Searchlight Rhodochrosite Crystal.jpg
Формула MnCO3
Прымесь Fe, Mg, Ca, Zn, Co
Сінгонія трыганальная
Крышталічная рашотка a = 4,777, c = 15,67
Крышталічная рашотка a = 4,777, c = 15,67
Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы
Колер рысы белы
Бляск шкляны з перламутравым адценнем
Празрыстасць паўпразрысты да празрыстага
Цвёрдасць 3,5—4,5
Спайнасць дасканалая па {1011}
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 3,7 г/см³
Паказчык пераламлення nω = 1,81—1,816; nε = 1,596—1,598

Радахразі́т, марганцавы шпат[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат марганцу, MnCO3.

Мае ў сабе да 61,7[1] % аксіду марганцу, дамешкі жалеза, магнію, кальцыю, цынку, кобальту.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае зярністыя, агрэгаты ныркападобнай формы, зямлістыя масы, сфераліты, канкрэцыі, нацёчныя масы, даволі рэдка — ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы. Паўпразрысты, часам да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цвёрдасць 3,5—4,5[2] па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,7 г/см³. Крохкі. У гарачай салянай кіслаце хутка раствараецца з бурным кіпеннем[2].

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Мае асадкавае, гідратэрмальнае, кантактна-метасаматычнае паходжанне. На зямной паверхні даволі хутка пераходзіць у магматыт і піралюзіт[2]. Радовішчы ў Германіі, Румыніі, Расіі (Заходняе Забайкалле), Францыі, ЗША, ПАР, таксама ў Крыме, Высокіх Пірынеях[2].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага каменя і ў ювелірнай справе. Уваходзіць у склад марганцавых руд. У Манголіі гэты камень здабываецца ў чыстым ружовым колеры, носіць назву «камень кахання» і ім упрыгожаны Палац шлюбу ва Улан-Батары[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радахразіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 206. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Геологический словарь, Т. 1. — М.: Недра, 1978. — С. 190.(руск.) 
  • Бетехтин А. Г. Курс минералогии, под научн. ред. Б. И. Пирогова и Б. Б. Шкурского. — М., 2008.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]