Радваніцкі сельсавет
| Радваніцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Брэсцкі раён |
| Уключае | 4 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Радванічы |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва (2019) | 1 204 |
|
|
|
Радва́ніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Радванічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радванічы. Пасля скасавання Жабінкаўскага раёна 8 жніўня 1959 года перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Муры (злілася з вёскай Малыя Радванічы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радваніцкага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 20 чэрвеня 1988 года скасавана вёска Завосце[3].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 4 населеныя пункты:
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
|---|---|---|---|
| Вялікія Радванічы | аграгарадок | 436 | 225007 |
| Малыя Радванічы | вёска | 541 | 225007 |
| Міхалін | вёска | 17 | 224010 |
| Франопаль | вёска | 77 | 225007 |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавек[4], з іх 79,7 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 7,3 % — рускія, 1,8 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года — 1204 чалавекі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2024. Праверана 19 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.