Дамачаўскі сельсавет
| Дамачаўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Брэсцкі раён |
| Уключае | 15 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Дамачава |
| Дата ўтварэння | 17 верасня 2013 |
| Насельніцтва (2019) | 2 794 |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
Дамачаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 студзеня 1940 года ўтвораны Дамачаўскі пасялковы савет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да Дамачаўскага пассавета былі далучаны вёскі Ляплёўка, Кабёлка і Дубіца скасаванага Ляплёўскага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года ў склад пассавета са скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі[2]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Дамброўка і Лашнева[3]. 18 снежня 1972 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэрскага сельсавета (вёскі Гута, Дубок, Навасады, Рудня і Чэрск)[4].
17 верасня 2013 года Дамачаўскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных змен[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
|---|---|---|---|
| Багданы | вёска | 39 | 225021 |
| Барысы | вёска | 353 | 225021 |
| Гута | вёска | 67 | 225022 |
| Дамачава | гарадскі пасёлак | 1305 | 225021 |
| Дамброўка | хутар | 6 | 225021 |
| Дубіца | вёска | 82 | 224010 |
| Дубок | вёска | 143 | 225022 |
| Кабёлка | вёска | 191 | 225021 |
| Ліпінкі | вёска | 129 | 225021 |
| Ляплёўка | вёска | 426 | 225020 |
| Навасады | вёска | 53 | 225022 |
| Падлужжа | вёска | 97 | 225021 |
| Рудня | вёска | 44 | 225022 |
| Чэрск | вёска | 150 | 225022 |
| Шыкілі | вёска | 74 | 225021 |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Дамачава) — 1854 чалавекі[6], з іх 88,5 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 4,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2794 чалавекі[8].
Зноскі
- ↑ Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 6 кастрычніка 2018.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области»
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.