Радзіма-маці (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Радзіма-маці
Батьківщина-мати
Aerial view of memorial complex of museum of the history of Ukraine in World War II and monument to the Motherland.jpg
50°25′35″ пн. ш. 30°33′47″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Кіеў
Архітэктурны стыль сацыялістычны рэалізм
Скульптар Яўген Віктаравіч Вучэціч
Архітэктар Vasyl Borodai[d]
Вышыня 62 м і 40 м
Матэрыял сталь
Сайт warmuseum.kiev.ua(укр.)
warmuseum.kyiv.ua/…(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радзіма-маці (укр.: Батьківщина-мати) — манументальная скульптура ў Кіеве на правым беразе Дняпра. Размешчана на тэрыторыі Музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне. Адкрыта ў складзе музейнага комплекса ў 1981 годзе ў Дзень Перамогі. Комплекс адкрываў Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў.

Праектаванне і будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Сталёвая скульптура такіх памераў у СССР выраблялася ўпершыню. Тэхналагічнае праектаванне і зборка ажыццяўляліся спецыялістамі Кіеўскага завода імя Парыжскай Камуны з улікам рэкамендацый выдадзеных інстытутам электразваркі імя Патона па зварцы элементаў з нержавеючай сталі асобнымі блокамі-секцыямі вагой 25-30 тон.

Першапачаткова меркавалася пакрыць манумент сусальным золатам, аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся. Металічны каркас быў выкананы з нержавеючай сталі, выплаўленай ў Запарожжы. Сталёвую ашалёўку статуі зварылі спецыялісты Інстытута электразваркі імя Патона з лістоў памерам 50х50 см таўшчынёй 1,5 мм. Сумарная даўжыня швоў склала каля 30 км.

Над праектам статуі пачынаў працаваць вядомы ў СССР скульптар, аўтар падобнага манумента ў Валгаградзе — Яўген Вучэціч.

Першапачаткова меркавалася, што на пастаменце будзе ўзвышацца 80-метровая бронзавая з пазалотай фігура жанчыны. Ля падножжа статуі з 30-метровай вышыні павінен быў цячы ў Дняпро вадаспад, з абодвух бакоў якога воіны фарсіравалі раку. Пасля смерці Вучэціча працу ўзначаліў украінскі скульптар Васіль Барадай, пры якім кампазіцыя зведала значныя змены. Барадай распрацаваў праект, які быў рэалізаваны сумесна з Фрыдам Сагаянам і Васілём Вінайкіным, а таксама з архітэктарамі Віктарам Елізаравым, Георгіем Кіслым, Мікалаем Фешчанкам.

Тэхнічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Вышыня скульптуры (ад пастамента да кончыка меча) — 62 метры.
  • Агульная вышыня з пастаментам — 102 метры.
  • У адной руцэ статуя трымае 16-метровы меч вагой у 9 тон, у другой — шчыт памерам 13 × 8 метраў з гербам СССР (вагой у 13 тон).
  • Усё збудаванне — суцэльназварное і важыць 450 тон.
  • Сам каркас пачынаецца на глыбіні 17,8 метраў (ад уваходу ў музей). На гэтую глыбіню сыходзіць бетонны калодзеж дыяметрам 34 метры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]