Клява (басейн Нёмана)
Клява | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 56 км |
Басейн | 270 км² |
Расход вады | 2,3 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Клявіца |
Вусце | Гаўя |
• Каардынаты | 54°09′13″ пн. ш. 25°46′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гаўя → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Ашмянскі раён, Іўеўскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клява — рака ў Ашмянскім і Іўеўскім раёнах, левы прыток Гаўі (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Клява балцкага паходжання.
Звязана з літоўскім klevas «клён»[1]. Таго ж паходжання назвы бярэзінскай ракі Клява, ракі Клевель на Павіллі. З суфіксам -in- «кляновая» назва ракі Клевень на Падзесенні[2].
З балцкіх гідранімічных аналагаў — літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, Klevinė[3], пруская назва возера *Klavuja (> Clawoge)[4].
Водныя назвы, утвораныя ад назваў дрэў, маюць возера Бяржонка (< літ. beržas «бяроза»), дзвінская рака Обша (< літ. apušė, пруск. abse «асіна»).
Назва Клява значыць «Кляновая (рака)».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Клявіца ў Ашмянскім раёне. Асноўны прыток — рака Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіца да вёскі Доржы (8 км) і ад вёскі Ганчары да вёскі Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 159.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 54—55.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.