Раман Леанідавіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раман Волкаў
Поўнае імя Раман Леанідавіч Волкаў
Нарадзіўся 8 студзеня 1987(1987-01-08)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Малдова Сфынтул Георгэ
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 16 (3)
2006—2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (1)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (4)
2009   Беларусь Славія-Мазыр 14 (9)
2010 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (12)
2011—2012 Беларусь Славія-Мазыр 57 (22)
2013 Беларусь Мінск 11 (0)
2013 Беларусь Славія-Мазыр 13 (3)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 15 (6)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 18 (8)
2016—2017 Беларусь Віцебск 50 (11)
2018 Беларусь Гомель 25 (3)
2019 Беларусь Гарадзея 21 (2)
2020— Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2020.

Раман Волкаў (нар. 8 студзеня 1987, Наваполацк) — беларускі футбаліст, нападнік малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» з Суручэні.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».

У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію»[3]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач»[4][5].

У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта[6] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[7]. У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт»[8].

У сакавіку 2015 пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[9]. Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу[10]. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам»[11]. У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12].

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею»[14]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[15].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспаспяхова. Пазней далучыўся да малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Зноскі

  1. Roman Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Роман Волков заключил контракт с "Минском"
  3. Роман Волков возвращается в "Славию"
  4. Гигевич и Волков переходят в "Ислочь"
  5. 1-я лига. Гранитный комплект
  6. Волков и Гигевич покинули «Ислочь»
  7. В составе ФК «Гранит» подкрепление
  8. Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре
  9. Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с "Нафтаном"
  10. Волков не подошел тульскому «Арсеналу»
  11. Роман Волков подписал контракт с "Витебском"
  12. Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед"
  13. "Гомель" подписал Романа Волкова
  14. Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи"
  15. "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
  16. Источник: Роман Волков подписал контракт со "Сфынтул Георге"
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]