Перайсці да зместу

Руй Патрысью

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Руй Патрысью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руй Педру душ Сантуш Патрысью
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15) (36 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 189 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Рома
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Партугалія Лейрыя (Маразіш)
2001—2006 Партугалія Спортынг
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2018 Партугалія Спортынг 326 (-276)
2018—2021 Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс 112 (-137)
2021— Італія Рома
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Партугалія Партугалія (да 16) 5 (-5)
2004—2005 Партугалія Партугалія (да 17) 11 (-13)
2005—2006 Партугалія Партугалія (да 18) 4 (-4)
2006—2007 Партугалія Партугалія (да 19) 10 (-10)
2007 Партугалія Партугалія (да 20) 8 (-5)
2007—2010 Партугалія Партугалія (да 21) 14 (-9)
2010— Партугалія Партугалія 97 (-86)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руй Пе́дру душ Са́нтуш Патры́сью[1] або Руй Патрысіу (парт.: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У раннім узросце Патрысью гуляў на пазіцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» і быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» з лікам 0:1. За 15 хвілін да канца гульні Руй адбіў пенальці. Гэта быў адзіны матч Патрысью ў гэтым сезоне.

Перад пачаткам наступнага сезона каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Перэйра. Руй Патрысью перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў ветэрана Тыягу Ферэйра і сербскага галкіпера каманды Уладзіміра Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысью правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У госцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. У тым сезоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысью правёў у гэтым сезоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым іграком лігі.

У міжсезонне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»[2], але трансфер не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Суперкубак Партугаліі з лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысью адбіў пенальці ў выкананні Луча Гансалеса.

У канцы сезона 2017/18 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам лісабонскага клуба Бруну ды Карвалью з-за таго, што той адмовіўся адпусціць брамніка ў «Вулверхэмптан Уондэрэрс», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, і ў аднабаковым парадку разарваў кантракт[3]. Неўзабаве падпісаў з «Вулверхэмптан Уондэрэрс» чатырохгадовы кантракт[4].

У ліпені 2021 года за 11 млн еўра перайшоў у італьянскую «Рому»[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Феліпі Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Іспаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

«Спортынг»:

«Рома»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Зноскі