Руднянка
Jump to navigation
Jump to search
Руднянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басейна | 110 км² |
Басейн | Грыўда → Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Атлантычны акіян |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Заводны Лес |
· Каардынаты | 52°52′24″ пн. ш. 25°20′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Грыўда |
· Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы |
· Вышыня | 144,6 м |
· Каардынаты | 52°44′45″ пн. ш. 25°26′26″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Рудня́нка — рака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 19 км[1]. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёна, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду ў напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы Івацэвіцкага раёна. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Асноўны прыток — рака Цулакоўка (справа). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Руднянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 381.