Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руднянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кольна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 039
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кольна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудня (некаторы час — вёска Кольна[1]). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жыткавіцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Руднянскага сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 17 снежня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Грабянёўскі[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Марохараўскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[5]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Вадапойла[6]. 27 лістапада 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кольна[7]. 14 мая 2014 года са складу сельсавета выключана вёска Подаўж (уключана ў склад горада Жыткавічы), далучаны вёскі Ацкаванае, Чарацянка[8].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2039 чалавек[9], з іх 95,5 % — беларусы[10].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 5 мая 1934 г. № 99 Аб перанясенні цэнтра Руднянскага сельскага совета Жыткавіцкага раёна з вёскі Рудня ў вёску Кольна // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1934, № 18, аддз. 1.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Решение Житковичского районного Совета депутатов от 27 ноября 2009 г. № 265 О переносе административного центра Рудненского сельсовета
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.