Перайсці да зместу

Русанаўскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Русанаўскі метрамост
Русанаўскі метрамост
Каардынаты: 50°26′53″ пн. ш. 30°35′04″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва Русанівський метроміст (укр.)
Перасякае Русанаўскі праліў
Месца размяшчэння Кіеў
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны, шасціпралётны
Асноўны пралёт 52,3 м
Агульная даўжыня 349,2 м
Шырыня моста 28 м
Палос руху 2+2
Эксплуатацыя
Адкрыццё 5 лістапада 1965 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Русанаўскі мост (укр.: Русанівськи міст) — мост праз Русанаўскі праліў у Кіеве, прызначаны для руху аўтатранспарту і цягнікоў метро. Адкрыты 5 лістапада 1965 гады як працяг моста Метро адначасова з адкрыццём трэцяй чаргі Святошынска-Броварскай лініі Кіеўскага метрапалітэна ад станцыі «Дняпро» да станцыі «Дарніца». Пабудаваны на месцы моста, разбуранага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мост бэлечнай канструкцыі, шасціпралётны, даўжыня — 349,2 м, шырыня праезнай часткі для аўтамабіляў на паўночным боку моста — 14,0 м, шырыня тратуараў — 2,25 + 1,25 м.

Па паўднёвым боку моста пракладзена два шляхі метрапалітэна на ўчастку паміж станцыямі «Гідрапарк» і «Левабярэжная».

У красавіку 2007 года на горадабудаўнічым савеце Кіеўглаўархітэктуры разглядаўся праект рэканструкцыі моста з яго накрыццём.