Дарныця (станцыя метро)
«Дарныця» укр.: Дарниця | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 5 лістапада 1965 года |
Праектная назва | Сацгорад, Сацгарадок |
Раён | Дняпроўскі |
Акруга | Сацгорад, Камсамольскі масіў |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 104,0 м |
Шырыня платформаў, м | 8 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Папудрэнка, Будаўнікоў, Браварскага праспекта |
Час адкрыцця | 05:27 |
Код станцыі | 125 |
Суседнія станцыі | Чарнігаўская і Левабярэжная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Дарныця (укр.: Дарниця, ⓘ) — 10-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Чарнігаўская».
Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Назву атрымала ад гістарычнай мясцовасці Дарныця, якая ў рэчаіснасці размешчана ў некалькіх кіламетрах ад станцыі.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесам, які абапіраецца на калоны, размешчаныя ўздоўж цэнтральнай восі платформы.
Станцыя злучаецца пуцямі з электрадэпо «Дарныця».
Станцыя мае два выхады: з усходняга боку станцыі — праз падземны вестыбюль, сумешчаны з падземным пераходам да Браварскага праспекта і вуліцы Папудрэнка, выхады да Сацгорада і Камсамольскага масіву. З заходняга боку — праз надземны вестыбюль да вуліцы Папудрэнка, пабудаваны пасля рэканструкцыі станцыі і адкрыты 27 лістапада 2006[1]. Другі вестыбюль абсталяваны аднамаршавымі двухстужачнымі эскалатарамі, якія працуюць на ўздым з вуліцы, і лесвіцамі на платформу, з выхадам у бок вуліцы Будаўнікоў.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні карычневай пліткі.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Платформа станцыі
-
Платформа станцыі
-
Платформа станцыі
-
Назва станцыі на платформе
-
Падземны вестыбюль
-
Падземны вестыбюль
-
Новы надземны вестыбюль
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 05:30, закрыццё — 0:06.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:51
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:39
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:09
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 4 кастрычніка 2010. (руск.)
- Станцыя «Дарныця» на сайце «Свет метро» (руск.)
Зноскі
- ↑ На Дарныці адкрылі другі выхад з метро (укр.)(недаступная спасылка)