Гідрапарк (станцыя метро)
«Гідрапарк» укр.: Гідропарк | |
|---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
| Кіеўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 5 лістапада 1965 года |
| Праектная назва | Цэнтральны парк культуры і адпачынку |
| Раён | Дняпроўскі |
| Акруга | Венецыянскі востраў |
| Тып | наземная эстакадная станцыя, астраўнога тыпу |
| Тып платформаў | астраўная |
| Даўжыня платформаў, м | 102,8 м |
| Шырыня платформаў, м | 8 м |
| Узведзена | Кіеўметрабуд |
| Выхад да вуліц | Браварскага праспекта, ПКіА Гідрапарк |
| Час адкрыцця | 05:40 |
| Код станцыі | 123 |
| Суседнія станцыі | Левабярэжная і Дняпро |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гідрапарк (укр.: Гідропа́рк, ⓘ) — 8-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Дняпро».
Размешчана на Венецыянскім востраве ў паўночнай частцы парку культуры і адпачынку Гідрапарк. Адкрыццё станцыі было ўзгоднена па часе з адкрыццём першай чаргі зоны адпачынку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Пасажырапаток — 6,9 тыс. чал./суткі. Адна з нямногіх станцый у кіеўскім метро (разам з «Залатымі варотамі»), да якіх не падведзены іншы наземны грамадскі транспарт.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя наземная адкрытая з 1 астраўной і 1 бакавой платформамі. Астраўная платформа прычынена навесам, абапіраецца на калоны, размешчаныя па цэнтры платформы. Бакавая платформа была пабудавана ў 1973 годзе на першым пуці (у кірунку руху цягнікоў да станцыі «Левабярэжная») і выкарыстоўвалася ў летні перыяд да 1987 года — да пабудовы другога выхаду.
Мае два выхады, злучаныя з падземнымі пераходамі пад лініяй метро. Другі выхад быў пабудаваны без закрыцця руху цягнікоў і адкрыты 30 снежня 1987 года, цяпер выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Дарніцы», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні зялёнай пліткі. Заходні выхад аформлены пано на тэму адпачынку кіяўлян.
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 05:10, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 06:06
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:44
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:34
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:14
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Від на станцыю з паўночнага боку Браварскага праспекта
-
Паўночна-заходні ўваход на станцыю
-
Паўднёва-заходні ўваход на станцыю
-
Інтэр'ер заходняга вестыбюля
-
Інтэр'ер заходняга вестыбюля
-
Платформы 1-га пуці
-
Платформа 2-га пуці
-
Назва станцыі на даху службовага памяшкання на платформе
-
Дэкор на абліцовачнай плітцы
-
Непрацуючая паўднёвая берагавая платформа
-
Лесвічныя маршы да берагавой платформы
-
Паўднёва-ўсходні вестыбюль
-
Скульптурная кампазіцыя на фасадзе паўднёва-ўсходняга вестыбюля
-
Паўночна-ўсходні вестыбюль
-
Скульптурная кампазіцыя на фасадзе паўночна-ўсходняга вестыбюля
-
Пешаходны тунэль пад Браварскім праспектам ля паўднёва-ўсходняга вестыбюля
-
Від на станцыю з правага берага Дняпра
-
Пуці ў бок станцыі «Днепр»