Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч
| Поўнае імя | Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч | ||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1993[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 187 см[3] | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 81 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2021—2023).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[5], аднак так і не згуляў за гэты клуб.
У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[6], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[7]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.
У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[8] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[9]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[10]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся для ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[11] і неўзабаве далучыўся да мінскага «Дынама»[12]. У складзе мінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб, так і не правёўшы ніводнага матча[13], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2010 | Д3 | Бяроза-2010 | 12 | 0 | |
| 2011 | Д3 | Бяроза-2010 | 23 | 0 | |
| 2012 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 1 | |
| 2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 18 | 0 | |
| 2014 (1) | Д2 | Славія | 8 | 0 | |
| 2014 (2) | Д2 | Іслач | 0 | 0 | |
| 2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 24 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 23 | 1 | |
| 2017 | Д1 | Славія | 13 | 0 | |
| 2018 | Д2 | Славія | 22 | 0 | |
| 2019 (1) | Д1 | Славія | 11 | 0 | |
| 2019 (2) | Д1 | Шахцёр | 7 | 0 | |
| 2020 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Шахцёр | 4 | 0 | |
| 2022 | Д1 | Шахцёр | 5 | 0 | |
| 2023 (1) | Д1 | Дынама | 0 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/hadarkevich-ruslan
- ↑ https://www.transfermarkt.com/ruslan-khadarkevich/profil/spieler/485118
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_khadarkevich/
- ↑ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
- ↑ Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
- ↑ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
- ↑ Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
- ↑ Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером"
- ↑ Хадаркевич покидает "Шахтер" (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Футбол. Руслан Хадаркевич стал игроком минского "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023. Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ Защитник Руслан Хадаркевич покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (4 ліпеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
- ↑ Руслан Хадаркевич стал игроком БАТЭ (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 5 чэрвеня 2021.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ