Справа аб змове з мэтай захопу ўлады ў Беларусі (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Справа аб спробе перавароту ў Беларусі — крымінальная справа пра змову групы асоб з мэтай адхілення ад улады Аляксандра Лукашэнкі вясной 2021 года і ажыццяўлення палітычных пераўтварэнняў у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 красавіка 2021 года ў Маскве былі затрыманы Аляксандр Фядута[1] і адвакат Юрась Зянковіч, а 12 красавіка ў Шклове — лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў[2]. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Кастусёў і Фядута былі затрыманы «па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»[3]. Беларускі бок звярнуўся да расійскага (Лукашэнка папрасіў Пуціна, а Тэртэль — Бортнікава) с просьбай аказаць садзейнічанне ў арганізацыі затрымання ў Маскве адпаведных асоб, у расійскую сталіцу выехала беларуская група захопу ў складзе 11—12 чалавек[4].

17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў планах змоўшчыкаў было выкраданне аднаго альбо двух яго дзяцей і ўтрыманне іх у склепе ў Гомельскай вобласці. Ён таксама заявіў аб жаданні ЗША (Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне, Федэральнае бюро расследаванняў) заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і яго дзяцей. Лукашэнка загадаў спецслужбам агучыць інфармацыю ў СМІ[4].

У гэты ж дзень ФСБ Расіі распаўсюдзіла інфармацыю, што ў сумеснай аперацыі з КДБ Беларусі спынена супрацьпраўная дзейнасць Юрася Зянковіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і Аляксандра Фядуты, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцый» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі[5].

Па інфармацыі, атрыманай ад беларускіх спецслужбаў, у прыватных чатах аднаго з інтэрнэт-мэсенджэраў А. Зянковіч і А. Фядута арганізавалі абмеркаванне плана ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесці ў Маскве асабістую сустрэчу з выкарыстаннем даступных ім мер канспірацыі з апазіцыйна настроенымі генераламі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5].

У ФСБ Расіі заявілі, што канчатковай мэтай з’яўлялася змяненне канстытуцыйнага ладу са скасаваннем пасады прэзідэнта і ўскладаннем кіраўніцтва краінай на «Камітэт нацыянальнага прымірэння». Як лічыць расійская спецслужба, Зянковіч планаваў стаць «куратарам» парламента краіны і прававой сістэмы, а Фядута хацеў займацца палітычнай рэформай і ідэалагічнай працай[5].

Па дадзеных ФСБ Расіі, датай ажыццяўлення ваеннага перавароту быў абраны дзень правядзення парада Перамогі ў Мінску 9 мая 2021 года[5]. Пры гэтым, па дадзеных, агучаных беларускім тэлеканалам АНТ, пераварот планаваўся на чэрвень—ліпень 2021 года[6].

Па інфармацыі ФСБ Расіі, пасля кансультацый у ЗША і Польшчы, для рэалізацыі гэтага плана Зянковіч і Фядута вырашылі правесці ў Маскве ў кабінеце аднаго з рэстаранаў асабістую сустрэчу з апазіцыйна настроенымі ваеннымі генераламі Беларусі. Пасля дакументавання сустрэчы Фядута і Зянковіч былі затрыманы расійскімі сілавікамі і перададзены беларускім партнёрам[5].

Па паведамленні ФСБ Расіі, план ваеннага перавароту, выкладзены Фядутам і Зянковічам, уключаў наступнае:

  • фізічная ліквідацыя практычна ўсёй верхавіны кіраўніцтва краіны;
  • захоп радыё і тэлецэнтраў для трансляцыі іх зварота да народа;
  • блакаванне ў Мінску лаяльных беларускай уладзе падраздзяленняў унутраных войскаў і АМАПу;
  • поўнае адключэнне энергасістэмы Беларусі для стварэння цяжкасцяў дзеянням сілавых і праваахоўных структур;
  • перавод у актыўную фазу ўзброеных фармаванняў («партызан»), якія знаходзяцца на «схаваных базах»[5].

На тэлеканале АНТ былі паказаны фрагменты запісаў з відэаканферэнцый у Zoom, дзе аб падрыхтоўцы перавароту казалі абвінавачаныя ў гэтым дзеячы апазіцыі і эмігранты. Адным з удзельнікаў тых анлайн-сустрэч быў Ігар Макар, былы супрацоўнік спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі. Ён паведаміў, што анлайн-сустрэчы ладзіліся з перыядычнасцю прыблізна раз у тры тыдні і запісваліся Юрасем Зянковічам. На ніх абмяркоўваліся ўзаемадзеянне з беларускай дыяспарай, спосабы ўздзеяння на сілавікоў, каб яны «перайшлі на бок народа», аднак абмеркавання дзяржаўнага перавароту так, як пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ, на тых Zoom-канферэнцыях, у якіх ён удзельнічаў, не было[7]. Пазней І. Макар заявіў, што Ю. Зянковіч паляцеў у Маскву пад асабістыя гарантыі бяспекі з боку Вольгі Карач і дадаў, што на стрымах, якія дэманстраваліся на АНТ, павінна была прысутнічаць Вольга Карач, але гэтага не адбылося[8].

У дачыненні да Фядуты і Зянковіча распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), якая прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў[9].

25 красавіка былы супрацоўнік КДБ Беларусі і былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Станіслаў Князеў заявіў, што рыхтавалася каля 150 пазадарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія паказвалі па тэлебачанні, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Ён таксама паведаміў, што меркавалася, што пад прыкрыццём ўварвання яны дойдуць ад мяжы з Літвой да Мінска за 3 гадзіны, з буйнакаліберных кулямётаў возьмуць рэзідэнцыю прэзідэнта і расстраляюць прэзідэнта[10].

30 красавіка прадстаўнік КДБ Беларусі назваў 9 чалавек, якія з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы:

  1. Аляксандр Фядута, 1964 г.н.;
  2. Юрась Зянковіч, 1977 г.н.;
  3. Рыгор Кастусёў, 1957 г.н.;
  4. Вольга Галубовіч, 1977 г.н.;
  5. Дзмітрый Шчыгельскі, 1972 г.н.;
  6. Аляксандр Перапечка,
  7. Павел Кулажанка, 1984 г.н.;
  8. Віталь Макаранка,
  9. Ігар Макар, 1977 г.н.[11]

Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, у дачыненні да астатніх Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь завочна ўжыла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту[11].

Разглядаць справу пачалі 29 ліпеня 2022 года. Аляксандр Фядута ў сваім апошнім слове заявіў, што насамрэч змова была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту. Ён сказаў, што не меў карыслівых або нізкіх мэтаў. Рыгор Кастусёў сказаў, што не даваў згоды на ўдзел у змове, сваёй віны ён не прызнаў.

5 верасня 2022 года ў судзе Мінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Абвінавачаны Юрый Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — да 10 гадоў пазбаўлення волі[12].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Злучаныя Штаты Амерыкі Расія 13 красавіка[13] тэма спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта ЗША Джозефа Байдэна і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна[14][4].
  • Злучаныя Штаты Амерыкі 18 красавіка афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША заявіў, што ЗША не маюць дачынення да якой-небудзь змовы з мэтай ліквідацыі Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[15].
  • Польшча 18 красавіка Кшыштаф Шчэрскі, кіраўнік Бюро прэзідэнта Польшчы па міжнароднай палітыцы, абверг заяву ФСБ Расіі аб дачыненні да падрыхтоўкі замаху на Лукашэнку[16][17].
  • Сцяг Беларусі (1991-1995) Прэс-служба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года Святланы Ціханоўскай заявіла, што «інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спецслужбаў Расіі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША» і заклікала ўстрымацца ад паспешлівых высноў і рашэнняў, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, сувэрэнітэту і незалежнасці Беларусі[18].

Ацэнкі экспертаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Аглядальнік беларускай службы радыё «Свабода» Юрый Дракахруст параўнаў арышт Фядуты і Зянковіча з аперацыямі «Трэст» і «Сіндыкат-2», праведзенымі савецкімі спецслужбамі ў 1920-я гады[19].

Зноскі

  1. КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы
  2. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье Архівавана 19 красавіка 2021.
  3. КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты
  4. а б в Лукашенко заявил о готовившемся на него и сыновей покушении
  5. а б в г д е ФСБ России совместно с КГБ Республики Беларусь пресечена противоправная деятельность граждан Республики Беларусь Зянковича Юрия Леонидовича и Федуты Александра Иосифовича, планировавших осуществление военного переворота в Белоруссии
  6. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей Архівавана 25 красавіка 2021.
  7. «Обсуждать мы можем все что угодно». Макар рассказал о Zoom-конференциях, где якобы шла речь о перевороте Архівавана 21 красавіка 2021.
  8. Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі
  9. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте» Архівавана 21 красавіка 2021.
  10. 150 джипов из Литвы, «признание» Федуты и рука Вашингтона — ОНТ анонсировало новое расследование
  11. а б КДБ пракаменціраваў расследаванне справы аб спробе захопу дзяржаўнай улады
  12. [1]
  13. Телефонный разговор с Президентом США Джозефом Байденом
  14. Песков: Путин и Байден обсуждали тему попытки госпереворота в Беларуси Архівавана 19 красавіка 2021.
  15. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  16. Krzysztof Szczerski do Aleksandra Łukaszenki: ktoś pana okłamuje
  17. Польша опровергла заявление ФСБ РФ о причастности к подготовке покушения на Лукашенко Архівавана 19 красавіка 2021.
  18. Каманда Ціханоўскай пра заяву Лукашэнкі аб замаху: «Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў»
  19. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом Архівавана 24 красавіка 2021.