Перайсці да зместу

Рэчкі (Крывасельскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рэчкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 108 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Рэчкі (Беларусь)
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі (Мінская вобласць)
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі (Вілейскі раён)
Рэчкі
Рэчкі

Рэ́чкі[1] (трансліт.: Rečki, руск.: Речки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.

Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, на аўтадарозе Р29 Вілейка—Докшыцы, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 119 км ад Мінска.

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1520 г. ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць Нарушэвіча, які даў зямельны фундуш у Рэчках Кавалеўскай царкве. У 1664 г. мястэчка, уладанне У. Шмелінга, старосты вілкамірскага. У 1765 г. мястэчка ў Губскім старостве.

Царква ў пачатку XX ст.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. мястэчка ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 12 двароў, 96 жыхароў; засценак (1 двор, 4 жыхары), уласнасць казны; меліся яўрэйская школа, царква. У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1866 годзе мястэчка ў складзе Рабунскай воласці Вілейскага павета Расійскай імперыі; праваслаўная царква, сінагога, школа, ветраны млын, 2 піцейныя дамы. У 1897 годзе царква, народнае вучылішча, сінагога, 2 лаўкі, З піцейныя дамы. У пач. XX ст. сяло, 253 жыхары, 322 дзесяцін зямлі; сядзіба — 13 жыхароў, 33 дзесяцін зямлі.

У 1921 года мястэчка ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета. У 1923 г. цэнтр Рэчкаўскай гміны, затым у Куранецкай гміне[2]. Працавала польска-беларуская пачатковая школа.

З лістапада 1939 годя ў БССР, з 4 снежня 1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр Рэчкаўскага сельсавета (з 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім сельсавеце); працавалі млын, вапнавы і цагельны з-ды, ганчарны і рыбны промыслы.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. У 1941 г. акупанты загубілі 71 жыхара. На франтах і ў партызансай барацьбе загінулі 43 землякі. На ўшанаванне іх памяці, а таксама 79 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, што загінулі ў барацьбе супраць акупантаў у 1941—44 гг., у 1957 г. пастаўлены помнік на ўсходняй ускраіне вёскі, каля шашы Вілейка—Даўгінава.

З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5.7.1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобл. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас імя М. І. Калініна, які ў 1950 г. аб’яднаў 20 гаспадарак, працавала сярэдняя школа. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобл. Землі ў складзе калгаса «Ленінскі камсамол», дзейнічалі 8-гадовая школа, ФАП, цэх кафлі, комплексны прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 1995 года цэнтр Рэчкаўскага сельсавета. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў Куранецкі сельсавет[3].

  • 1765 год — 34 жыхары, 5 двароў.
  • 1857 год — 206 жыхароў, 21 двор.
  • 1866 год — 165 жыхароў, 24 двары[4].
  • 1897 год — 266 жыхароў, 39 двароў.
  • 1923 год — 269 жыхароў, 50 двароў.
  • 1931 год — 295 жыхароў, 60 двароў[5].
  • 1940 год — 300 жыхароў, 60 двароў.
  • 1960 год — 270 жыхароў.
  • 1988 год — 193 жыхары, 82 гаспадаркі.
  • 2008 год — 118 жыхароў, 50 гаспадарак.
  • 2009 год — 108 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. дзейнічалі клуб, магазін.

  • Рэчкаўскія пагоркі, каля ўсходняй ускраіны вёскі, помнік прыроды.
  • Замкавая гара, гарадзішча V—IX ст.
  • Пячора каля Замкавай гары.
  • Свята-Духаўская царква, XIX ст. Згарэла ў 2017 годзе, аднаўляецца.

Памятныя месцы

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік на брацкай магіле.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom X - wynik wyszukiwania - DIR. dir.icm.edu.pl. Праверана 28 верасня 2023.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60