Свята-Духаўская царква (Рэчкі)
Праваслаўны храм | |
Царква Святога Духа | |
---|---|
![]() | |
54°34′59″ пн. ш. 27°05′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Рэчкі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Стан | разабраная пасля пажару |
![]() |
Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у в. Рэчкі Вілейскага раёна. Месціцца ў цэнтры вёскі.
Афіцыйны адрас: вул. Піянерская, 8, в. Рэчкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква ў Рэчках існавала ўжо ў 1520 годзе, бо ў тым годзе «Нарушэвіч падарыў царкве надзел каля 50 дзесяцін ворнай і 15,5 дзесяцін сенакоснай зямлі для карыстання службоўцу пры ёй почату, пры былым у той час святару Фёдару Ваневічу». У студзені 1682 года, падчас візітацыі уніяцкіх цэркваў Даўгінаўскай пратапопіі: «W Rzeczkach, maiętnosci jego miłosci pana Sokolinskiego, pisarza Wielkiego Xięstwa Litewskiego. Cerkiew załozenia Swiętey Troycy, przy kturey wielebny ociec Hryhorey Zyznewski.» «Parafia: miasteczko Reczki, wies Woronicze, Strzeże, Lipnowicze, Michnicze, Leonowicze, Putrycze, Zukowicze, Osowiec, Uscinowicze, Buda, słoboda Kotłowca, Nowiki. Dusz 400.»
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Re%C4%8Dki%2C_Ducha%C5%ADskaja._%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96%2C_%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281900%29.jpg/220px-Re%C4%8Dki%2C_Ducha%C5%ADskaja._%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96%2C_%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281900%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%83_%2802%29.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%83_%2802%29.jpg)
Па адной з версій апошні будынак з’явіўся «каля 1700 г., што можна скласці з надпісаў на абразах спасланні Святога Духу пра тое, што абраз пісаны ў 1700 г., і Боскай Маткі — што пісана ў 1701 г.». Згодна з Сапуновым таксама «ныняшняя церковь в честь Сошествия св. Духа построена около 1700 г.». У 1852 годзе царква адноўлена з казны (верагодна пасля пераасвячэння з уніяцтва ў праваслаўе). Выгляд царквы ў пачатку XX стагоддзя вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча.
Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, царкву закрылі і зрабілі там клуб[1]. З 1992 года, як распаўся СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Рэчкі. Узначаліў рэканструкцыю старога будынка царквы стараста вёскі Леанід Бычкоў. Талакой і з дапамогай мясцовага калгаса спарахнелы драўляны будынак быў адноўлены, абкладзены цэглай. Адначасова распачаліся службы, першапачаткова іх вёў айцец Пётр з суседняй Касуты, а з 1995 года настаяцелем храма служыць іерэй Валянцін Пяшко. Асвячона наноў 3 жніўня 1997 года мітрапалітам Філарэтам у гонар Святога Духа[2]. З 2014 года ў храме праводзіўся капітальны рамонт. У 2016—2017 гг. на бабінцы прыбудавана вежа-званіца, жасцяныя цыбулепадобныя купалы зменены на тытанавыя.
9 снежня 2017 года ў царкве адбыўся пажар, які знішчыў дах і ўсе драўляныя сцены храма[3]. На 1 студзеня 2018 года разабрана да падмурка, распачаўся збор сродкаў на аднаўленне храма[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%83_%2801%29.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%94%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%83_%2801%29.jpg)
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Апошні будынак царквы ўяўляў сабой помнік народнага дойлідства. Быў вырашаны прамавугольным зрубам з гранёнай апсідай і бакавымі прытворамі, завершанымі па тарцах трохвугольнымі франтонамі. Плоскасны галоўны фасад завяршаўся трохвугольным франтонам, вуглы якога адзначаліся цыбулепадобнымі купалкамі на гранёных барабанах. Фасады з прарэзанымі адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах.
Зноскі
- ↑ Рэчкі: «За шэсьць гадзін працы — пяць тысяч» Архівавана 16 красавіка 2016. // VIALEJKA.INFO
- ↑ Церковь Сошествия Святого Духа в деревне Речки — одна на всю округу(недаступная спасылка) (руск.) // Шлях перамогі
- ↑ В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь Архівавана 12 студзеня 2018. (руск.) // Шлях перамогі
- ↑ Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района Архівавана 20 сакавіка 2018. (руск.) // Шлях перамогі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.: Зб. дак-таў / Склад. Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск.: І. П. Логвінаў, 2009. — с., 270 c.: іл. ISBN 978-985-6901-23-5
- Сапунов А. П. Материалы по истории и географии Дисненскаго и Вилейскаго уездов Виленской губернии. — Витебск: Губернская Типо-Литография, 1896. — 142 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Духаўская царква (Рэчкі)
- Свята-Духаўская царква (Рэчкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Духаўская царква (Рэчкі) на сайце Radzima.org
- Свята-Духаўская царква (Рэчкі)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі